БЕЛ Ł РУС

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра

20.02.2026 / 11:49

Nashaniva.com

Аднак, калі аперацыя і здарыцца, то, верагодна, пачнецца не ў наступныя выходныя, сцвярджае тэлеканал CBS са спасылкай на крыніцы.

Фота: Majid Saeedi/Getty Images

Амерыканскае войска гатовае нанесці ўдар па Іране ў гэтую суботу, 21 лютага. Пра гэта прэзідэнту ЗША Дональду Трампу паведамілі высокапастаўленыя чыноўнікі, адказныя за нацыянальную бяспеку, піша CBS News са спасылкай на дасведчаныя крыніцы.

Са слоў суразмоўцаў тэлеканала, Трамп яшчэ не прыняў канчатковага рашэння, аднак у Белым доме ідуць «дынамічныя і бесперапынныя» абмеркаванні гэтага пытання. Сярод іншага, узважваюцца рызыкі эскалацыі, а таксама «палітычныя і вайсковыя наступствы стрыманасці».

Разам з тым Вялікабрытанія адмовіла ЗША ў выкарыстанні баз для ўдараў па Іране.

Лондан не дазваляе ЗША наносіць авіяўдары па Іране з брытанскай базы на востраве Дыега-Гарсія і авіябазы ў Глостэршыры.

База ў Дыега-Гарсія, карта Бі-бі-сі

Амерыканскія вайскоўцы разлічвалі на выкарыстанне базы на Дыега-Гарсія, а таксама базы RAF Fairford у Глостэршыры, дзе знаходзяцца цяжкія бамбавікі ЗША.

«Згодна з даўнім пагадненнем паміж Лонданам і Вашынгтонам, Пентагон можа пачынаць аперацыі толькі з гэтых двух месцаў, а таксама з іншых авіябаз Вялікабрытаніі, дзе размешчаны амерыканскія вайсковыя самалёты і персанал, пры папярэднім адабрэнні брытанскага ўрада.

Аднак, Вялікабрытанія не дала дазволу біць па Іране, бо занепакоеная магчымым парушэннем міжнароднага права.

Чытайце таксама:

Трамп заклікаў Брытанію не аддаваць базу Дыега-Гарсія. Ён кажа, што яна можа спатрэбіцца для ўдараў па Іране

Вайскоўцы ЗША заявілі Трампу аб гатоўнасці ўдарыць па Іране 21 лютага

Польшча заклікала сваіх грамадзян тэрмінова пакінуць Іран

Вялікабрытанія адмовіла ЗША ў выкарыстанні баз для ўдараў па Іране

Каментары да артыкула