БЕЛ Ł РУС

У Маскве замест Музея гісторыі ГУЛАГа адкрываюць музей, прысвечаны ахвярам нямецкіх нацыстаў

20.02.2026 / 16:38

Nashaniva.com

У Маскве на месцы Музея гісторыі ГУЛАГа плануюць адкрыць новую ўстанову — Музей памяці, прысвечаны «ахвярам генацыду савецкага народа». Пра перайменаванне першай паведаміла мастацтвазнаўца Ксенія Карабельнікава. Крыніца агенцтва «Інтэрфакс» пацвердзіла, што інфармацыя адпавядае рэчаіснасці і ўжо была аб'яўленая супрацоўнікам музея, піша «Настоящее время».

Паводле інфармацыі ад мэрыі Масквы, асновай новай экспазіцыі стануць архіўныя матэрыялы праекта «Без тэрміну даўніны», ініцыяванага Пошукавым рухам Расіі.

Плануецца, што музей будзе асвятляць усе этапы ваенных злачынстваў нацыстаў у гады Другой сусветнай вайны. Адкрыццё запланавана на 2026 год. Кіраваць установай будзе Наталля Калашнікава, якая з вясны 2025 года ўзначальвае музей «Смаленская крэпасць».

Музей гісторыі ГУЛАГа дзейнічаў з 2001 года. У лістападзе 2024‑га яго працу прыпынілі, спаслаўшыся на парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі. У студзені 2025 года ўлады Масквы звольнілі дырэктара Рамана Раманава, які кіраваў музеем з 2012 года. Пазней яго месца заняла кіраўніца Музея Масквы Ганна Трапкова.

Паводле паведамленняў СМІ, нават пасля закрыцця супрацоўнікі працягвалі даследчую працу: удзельнічалі ў экспедыцыях, запісвалі ўспаміны рэпрэсаваных і рыхтавалі кнігі па гісторыі ГУЛАГа. Таксама сцвярджалася, што Раманава звольнілі пасля ягонай адмовы цэнзураваць выставу, прысвечаную савецкім рэпрэсіям.

Чытайце таксама:

Чарга на два гады: як музей Петруся Броўкі стаў самым дэфіцытным месцам для спатканняў

Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча выйграў тэндар на права арэнды ранейшага будынка

Ініцыятыва Maldzis выкупіла 30 літаграфій мастака Напалеона Орды

Каментары да артыкула