Славакія перастала пастаўляць Украіне электраэнергію
Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што з 23 лютага краіна спыняе аварыйныя пастаўкі электраэнергіі ва Украіну. Паводле яго слоў, калі Кіеў звернецца па дапамогу для стабілізацыі энергасістэмы, Славакія больш не будзе яе аказваць.
Роберт Фіца. Скрыншот з відэа
Фіца сцвярджае, што гэтае рашэнне не парушае міжнародных абавязацельстваў краіны. Ён таксама адзначыў, што пастаўкі могуць аднавіцца, калі Украіна адновіць транзіт нафты праз нафтаправод «Дружба» ў бок Славакіі. Паводле яго пазіцыі, гэта адказ на спыненне транзіту расійскай нафты.
Падобныя заявы пра магчымыя абмежаванні ў адносінах да Украіны рабілі і ўлады Венгрыі. Раней украінскі бок паведаміў, што транспартаванне нафты па «Дружбе» было перапынена пасля расійскай атакі.
У славацкай апазіцыі рашэнне ўрада раскрытыкавалі, назваўшы яго памылковым і палітычна матываваным.
Чытайце таксама:
Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»
Міністр замежных спраў Венгрыі назваў умову, пры якой краіна падтрымае выдачу Украіне 90 млрд еўра
Еўрасаюз не патрабуе ад Украіны хутка рамантаваць нафтаправод «Дружба»
Адрэзаная ад нафтаправода «Дружба» Славакія купіла сем танкераў нафты ў іншых краінах