БЕЛ Ł РУС

«Вы падаеце ўсім нам прыклад». Арцыбіскуп Станеўскі павіншаваў Віктара Хрэніна з 23 лютага

23.02.2026 / 22:18

Nashaniva.com

Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі накіраваў міністру абароны Віктару Хрэніну віншаванне з «Днём абаронцы айчыны», які ў адпаведнасці з савецкай традыцыяй на дзяржаўным узроўні адзначаецца ў Беларусі 23 лютага. Пра гэта паведаміў афіцыйны партал Каталіцкай царквы ў Беларусі catholic.by. 

Калаж: catholic.by

У сваім віншаванні Юзаф Станеўскі адзначае, што

«вайсковая служба заўсёды лічылася святой і праведнай. Хрысціянская ідэя вайсковай службы заключаецца ў самаадданым служэнні Радзіме і народу аж да гатоўнасці аддаць «жыццё сваё за сяброў сваіх».

Арцыбіскуп пажадаў Хрэніну «Божай дапамогі, моцнага здароўя, духоўных сіл, натхнёнага і дбайнага служэння Радзіме» і запэўніў, што моліцца, «каб Пан захоўваў вас і вашых блізкіх у пабожнасці».

«Ва ўсе часы на варце нашай Радзімы стаялі моцныя духам, адданыя сваёй Айчыне і маральным ідэалам людзі. І сёння, абараняючы мір, спакой і дабрабыт нашых суграмадзян, вы падаеце ўсім нам прыклад не толькі сілы і мужнасці, але і духоўнай стойкасці, маральнай вытрымкі і гонару.

Служэнне Радзіме, якое вы здзяйсняеце для захавання грамадскага парадку і спакою грамадзянскага насельніцтва нашай краіны, нельга ўявіць без гэтых якасцяў. Штодзённае выкананне вайсковага абавязку — высокае пакліканне, якое патрабуе духоўнага подзвігу, а часам і самаахвяравання», — адзначыў каталіцкі іерарх.

Чытайце таксама:

Колькі ў Беларусі экзарцыстаў і па якіх прыкметах яны вызначаюць, з каго трэба выганяць д'ябла

У Мінску хутка пачнуцца працы па рэканструкцыі Кальварыйскага касцёла

У Мінску з’явяцца два новыя каталіцкія храмы

Каментары да артыкула