БЕЛ Ł РУС

Прарваную трубу з гарачай вадой у мінскім пяціпавярховіку замянілі, калі праблема трапіла ў СМІ

23.02.2026 / 23:25

Nashaniva.com

21 лютага з'явілася інфармацыя, што ў пад'ездзе дома № 14 на вуліцы Кедышкі ў Мінску прарвала трубу, пасля чаго памяшканне заліло гарачай вадой. Жыхары паведамлялі пра праблемы з 16 лютага, пакінулі больш за дзясятак зваротаў у службу «115», аднак праблема некалькі дзён не вырашалася. А вырашылі толькі пасля таго, як інфармацыя трапіла ў СМІ, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Скрыншот з відэа

Паводле слоў жыхаркі дома, спачатку камунальнікі абяцалі ліквідаваць уцечку ў аўторак, пасля — у сераду, але рамонт так і не правялі, і вада працягвала ліцца, з люка ішла пара.

Пасля з’яўлення інфармацыі ў СМІ няспраўнасць аператыўна ліквідавалі — пашкоджаную трубу замянілі. У ЖКГ Першамайскага раёна патлумачылі, што на момант паступлення заявак уцечка нібыта была нязначнай і не лічылася крытычнай. Планавалася ліквідаваць яе пры спрыяльных умовах надвор'я.

Разам з тым за несвоечасовую рэакцыю адказную асобу ЖЭУ № 3 прыцягнулі да матэрыяльнай адказнасці.

Чытайце таксама:

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У гістарычным доме ў цэнтры Мінска залівае кватэры: «За суткі вынес 30 вёдраў вады»

У Заслаўі тратуары ператварыліся ў коўзанку. Камунальнікі разводзяць рукамі

Каментары да артыкула