БЕЛ Ł РУС

Спыніў працу «Гётэ-інстытут у выгнанні»

24.02.2026 / 16:21

Nashaniva.com

Нямецкая культурная праграма «Гётэ-інстытут у выгнанні» завяршыла сваю дзейнасць. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі інстытута ў сацыяльных сетках, адзначыўшы, што рашэнне прынятае з-за складанай сітуацыі ў свеце і недахопу фінансавых магчымасцяў, піша Reform.news.

Спектакль Юрыя Дзівакова Clausa fores з Аляксандрам Казелам у галоўнай ролі падчас фестывалю беларускай культуры ў Берліне, які ладзіў Гётэ-Інстытут у выгнанні. Фота: Tomasz Kulbowski

Паводле слоў прадстаўнікоў праграмы, узмоцнены ціск і абмежаваныя рэсурсы больш не дазваляюць працягваць працу ў ранейшым фармаце. Таму ўсе падзеі, запланаваныя на 23 лютага 2026 года, былі адмененыя.

Разам з тым інстытут і надалей мае намер падтрымліваць мастакоў, якія апынуліся ў эміграцыі, і далучаць іх да міжнародных культурных праектаў, каб іх галасы гучалі ў Германіі і ў свеце.

Праграма была створаная як пляцоўка для сустрэч, абмену думкамі і творчых выступаў для дзеячаў культуры з краін, дзе з-за вайны або цэнзуры культурныя ўстановы вымушана спынялі працу. Яна дапамагала расказваць пра досвед вымушанага пераезду, пра жыццё на мяжы культур, пра новыя пачаткі і разнастайнасць мастацкіх асяродкаў у дыяспары.

Дзякуючы гэтай ініцыятыве праходзілі і мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай культуры: дыскусіі, канцэрты, спектаклі, выставы, кінапаказы, прэзентацыі кніг і іншыя падзеі. У сакавіку 2024 года быў арганізаваны маштабны фестываль беларускай культуры, які аб’яднаў творцаў, што вымушана пакінулі Беларусь і жылі ў розных еўрапейскіх гарадах. У ім узялі ўдзел больш за пяцьдзясят прадстаўнікоў розных кірункаў мастацтва — ад тэатра і кіно да літаратуры, музыкі і філасофіі.

Чытайце таксама:

Акцёр Купалаўскага тэатра пахваліўся, што ўжо 5 гадоў грае ў «Паўлінцы». Але напісаў з памылкай

Памерла Ірына Зварыка

Затрымалі Андрэя Кіма

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Каментары да артыкула