Кнігу скаргаў цяпер можна атрымаць прасцей
З 1 студзеня 2026 года беларусы могуць атрымаць кнігу заўваг і прапаноў па першым патрабаванні і без лішніх фармальнасцяў. Пра новаўвядзенні расказала адвакатка Мінскай гарадской калегіі, піша Blizko.by.
Паводле новых правіл, кніга павінна быць выдадзеная беларусу па яго першым патрабаванні ў разгорнутым выглядзе на наступнай вольнай для запаўнення старонцы. Патрабаваць дакументы ў асобы, якая жадае ёю скарыстацца, нельга.
За адмову ў выдачы кнігі заўваг і прапаноў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Адказ на зварот павінен быць дадзены на працягу 15 дзён пры ўмове, што няма неабходнасці ў правядзенні дадатковай праверкі.
Чытайце таксама:
У Светлагорску мужчыну так палячылі зубы, што ён пайшоў па судах
Чыноўнікі папярэдзілі пра адказнасць за негатыўныя інтэрнэт-водгукі аб таварах
Папулярны дастаўшчык піцы без папярэджання браў грошы не толькі за піцу, але і за званок