Грамадства

Папулярны дастаўшчык піцы без папярэджання браў грошы не толькі за піцу, але і за званок

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла прадпісанне кампаніі Domino’s Pizza з-за платных тэлефонных званкоў, якія практыкаваліся пры заказе піцы.

Фота ілюстрацыйнае

Падставай для праверкі стаў зварот аднаго з беларусаў, які паведаміў, што падчас заказу піцы па кароткім нумары 7717 з яго мабільнага рахунку былі спісаныя грошы. У ходзе праверкі МАРГ пацвердзіла парушэнне заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў.

Высветлілася, што для некаторых абанентаў кошт званка на гэты нумар адрозніваўся ад тарыфаў, прадугледжаных дамовай з аператарам сувязі. За званок спаганялася плата ў памеры 0,21 рубля за хвіліну, аднак пакупнікоў пра гэта загадзя не інфармавалі.

Менавіта адсутнасць належнага інфармавання спажыўцоў з боку ТАА «Даміноспіца» і стала прычынай выдачы прадпісання.

У МАРГ адзначылі, што арганізацыя ўжо выканала патрабаванні ведамства: цяпер пры званку на кароткі нумар 7717 кліентам паведамляюць, што званок платны, і пазначаюць яго кошт за хвіліну размовы.

У міністэрстве таксама звярнулі ўвагу, што асобным абанентам аператара А1 неабходна ўлічваць: аплачваць даводзіцца не толькі саму піцу, але і тэлефонны званок для яе заказу.

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць