БЕЛ Ł РУС

У Германіі затрымалі падазраванага ў забойстве ўкраінскага палітыка

25.02.2026 / 20:27

Nashaniva.com

У Германіі затрымалі падазраванага ў забойстве былога намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны часоў Віктара Януковіча Андрэя Партнова. Пра гэта паведаміла Нацыянальная паліцыя Іспаніі, піша «Суспільне».

Андрэй Партноў

Затрыманне адбылося ў горадзе Хайнсберг у зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія. Паводле даных іспанскай паліцыі, менавіта гэты чалавек мог страляць у Партнова ў дзень яго гібелі — 21 мая 2025 года.

Для правядзення ператрусу па месцы жыхарства падазраванага быў выдадзены еўрапейскі ордар на арышт і еўрапейскі ордар на расследаванне. Справа праходзіць у судзе Іспаніі, а папярэдняе следства застаецца закрытым.

Паліцыя не раскрывае дэталяў пра асобу затрыманага — яго ўзрост, грамадзянства ці іншыя звесткі.

Андрэя Партнова застрэлілі раніцай 21 мая 2025 года каля Амерыканскай школы недалёка ад Мадрыда. Інцыдэнт адбыўся прыкладна ў 9:15, калі ў паліцыю паступіў выклік пра чалавека з агнястрэльнымі раненнямі на вуліцы. Партноў жыў у раёне Ла-Маралеха каля Мадрыда, а ягоныя дочкі вучыліся ў Амерыканскай школе.

Чытайце таксама:

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

Забіты ў Іспаніі паплечнік Януковіча за некалькі дзён да смерці прыязджаў ва Украіну

Гвалт у Мексіцы пасля гібелі наркабарона Эль Менча: Нацыянальная гвардыя страціла 25 чалавек

Каментары да артыкула