БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, які прысуд вынеслі жанчыне з Мазыра, затрыманай на выхадзе з анкалагічнага дыспансера

26.02.2026 / 00:05

Nashaniva.com

Праваабаронцы даведаліся, які прысуд вынеслі жыхарцы Мазыра Ірыне Левінай, якую летась затрымалі на выхадзе з анкалагічнага дыспансера. Яе справу разглядаў Гомельскі абласны суд, піша «Гомельская вясна».

Ірына Левіна

Жанчыну абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса. Паводле версіі следства, яна перадавала інфармацыю маніторынгаваму тэлеграм-каналу «Беларускі Гаюн», які адсочваў перамяшчэнні расійскіх войскаў у Беларусі перад і падчас вайны супраць Украіны.

Як стала вядома праваабаронцам, Ірыне Левінай прызначылі чатыры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатняя хімія»), а таксама штраф сумай 500 базавых адзінак.

Раней паведамлялася, што з-за крымінальнага пераследу жанчына не магла паўнавартасна праходзіць лячэнне анкалагічнага захворвання. Праваабаронцы спрабуюць высветліць, у якім стане яна знаходзіцца цяпер.

Чытайце таксама:

У Мазыры жанчыну затрымалі на выхадзе з анкадыспансера

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому

Жанчыне, якой тэрмінова патрэбна аперацыя, не даюць дазволу на яе легчы

Каментары да артыкула