25 чэрвеня затрымалі пацыентку анкалагічнага дыспансера ў Мазыры Ірыну Левіну.

На выхадзе з дыспансера жанчыну затрымалі некалькі чалавек у поўнай экіпіроўцы і з дручкамі. На вачах пацыентаў і медперсанала анкадыспансера яе змясцілі ў мікрааўтобус, паведамляе «Гомельская вясна».
Вядома, што жанчына праходзіць хіміятэрапію. На 30 чэрвеня ёй прызначалі чарговую працэдуру хіміятэрапіі. Жанчына мае малалетняе дзіця.
Як удалося высветліць праваабаронцам, Ірыну затрымалі ў сувязі з нейкай палітычна матываванай справай. Верагодна, затрыманне ажыццяўлялі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Сутнасць абвінавачванняў пакуль невядомая. Паводле апошняй інфармацыі, жанчыну змясцілі ў СІЗА ў Гомелі.
-
Мішусцін: Цана газу для стран ЕАЭС не перавышае 200 даляраў за 1000 кубаметраў
-
Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»
-
Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г
Каментары