БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі

28.02.2026 / 19:10

Nashaniva.com

Падчас паездкі ў Нястанавічы Лагойскага раёна Лукашэнка падчас наведвання мясцовага сельгаспрадпрыемства паказаў майстар-клас у валоданні сельскагаспадарчым інвентаром.

Пакуль яму паказвалі цялячы прафілакторый, Лукашэнка быў настроены добразычліва, аднак на двары, дзе жывёла размяшчаецца на адкрытых пляцоўках, ён вырашыў капнуць углыбіню.

Узяўшы вілкі і падняўшы пласт саломы, Лукашэнка пад ёй знайшоў непрыбраны снег і лёд, што стала нагодай для прачытання натацыі падначаленым.

Скрыншот з відэа

Маўляў, за такое стаўленне да цялят «драць як сідараву казу» трэба не толькі супрацоўнікаў агракомплексу, але і адказных за яго чыноўнікаў. І ўжо далёка не ўпершыню нават за апошні час Лукашэнка папярэдзіў кіраўнікоў сельгаспрадпрыемства, што яны «за цялят галавой адкажуць», кваліфікаваўшы снег пад саломай як злачынства.

Чытайце таксама:

Лукашэнка наведвае малочна-таварнае прадпрыемства ў Лагойскім раёне

Лукашэнка прапанаваў правесці ў Лагойск чыгунку

Частку трупаў нават не закопвалі. Адкрыліся вусцішныя падрабязнасці пра падзеж жывёлы ў Клецкім раёне

«3‑4 лактации приплода, молока по 7000 литров, умножить на 3». Генерал Караев объяснил крестьянам, как выращивать телят

«Па калена ў гноі і заробак 200 рублёў». Жывёлавод з-пад Салігорска паказаў сваю ферму ва ўсёй красе

Каментары да артыкула