Меланія Трамп упершыню старшынствавала на Радзе Бяспекі ААН ФОТАФАКТ
Жонка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Меланія Трамп упершыню старшынствавала на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН, якое праходзіла ў Нью-Ёрку 2 сакавіка.
Фота: ААН
«Упершыню ў гісторыі першая лэдзі ЗША Меланія Трамп старшынствуе на пасяджэнні Рады Бяспекі, прысвечаным праблемам дзяцей ва ўмовах канфлікту», — паведаміла прэс-служба ААН.
ААН сцвярджае, што «на фоне эскалацыі напружанасці на Блізкім Усходзе Рада пераключае ўвагу на працяглы крызіс, з якім сутыкаюцца дзеці ў зонах ваенных дзеянняў».
Пры гэтым адзначаецца, што раней першыя лэдзі ЗША ўжо ўдзельнічалі ў пасяджэннях Рады Бяспекі, аднак Меланія Трамп стала першай, хто старшынстваваў на пасяджэнні.
Чытайце таксама:
Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН
Дакументальны фільм пра Меланію Трамп аказаўся касавым правалам
Меланія Трамп заклікала пратэстоўцаў Мінеапаліса адмовіцца ад гвалту
Amazon выпускае дакументальны фільм пра Меланію Трамп. Выканаўчы прадзюсар — сама Меланія