БЕЛ Ł РУС

«Хоць нешта ў гэтым свеце павінна быць стабільным». На «Лідскім піве» патлумачылі, чаму ніколі не зробяць квас для прыхільнікаў ЗЛЖ

3.03.2026 / 17:04

Nashaniva.com

«Нам часта пішуць: зрабіце квас без цукру, мы за правільнае харчаванне», — піша прэс-служба прадпрыемства ў Threads. А далей тлумачыць, чаму гэта задача — непасільная. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pivo.by

«Квас — гэта прадукт браджэння. І каб запусціць гэты працэс, патрэбен цукар, каб выклікаць рэакцыю дрожджаў. Без цукру не будзе ні ферментацыі, ні бурбалак вуглякіслага газу, а значыць і кісла-салодкага, таго самага пазнавальнага смаку квасу таксама не будзе», — тлумачаць на прадпрыемстве тэхналогію.

Пасля чаго раяць:

«Давайце прымем той факт, што квас — напой традыцыйны з нязменнай рэцэптурай і тэхналогіяй. А акрамя любімага смаку, квас — добры памочнік страўніку: амбен рэчываў паскорыць і дапаможа пераварыць цяжкую ежу.

Давайце эксперыменты пакінем для іншых нашых газіровак. Пагадзіцеся, хоць нешта ў гэтым свеце павінна быць стабільным». 

Чытайце таксама:

Ужо каштавалі новы «Лідскі квас»?

У Мінску пачалі прадаваць марозіва-халаднік. І як яно на смак?

«Раней быў смачнейшы». У тыктоку абмеркавалі мінулае і сучаснасць квасу з жоўтай бочкі

Каментары да артыкула