Грамадства

У Мінску пачалі прадаваць марозіва-халаднік. І як яно на смак?

Здаецца, лета ў Мінску набірае абароты — ужо некалькі дзён запар у сталіцы за 20 цяпла. Надвор'е спрыяе таму, каб у меню гараджан з'явіліся халодныя стравы і дэсерты. Айчынныя вытворцы, трэба прызнаць, трымаюць руку на пульсе і імкнуцца здзівіць спажыўца незвычайнымі халоднымі дэсертамі і напоямі. Выданне Blizko.by расказала пра зусім незвычайны летні дэсерт.

Такога ў Менску дакладна яшчэ не было: у адной са сталічных крам прадаюць марозіва-халаднік. Так, вы ўсё прачыталі правільна: марозіва-халаднік! Гэта значыць, не дэсерт са смакам аднаго з самых папулярных у беларусаў халодных супоў, а менавіта два ў адным: страву можна ўжываць і як суп, і як дэсерт. Пра гэта, дарэчы, папярэджваюць на касе пры продажы тавару.

Слоічак незвычайнай стравы масай у 330 грамаў прадукту каштуе 13 рублёў. Прадаюць яго на Чкалава, 20 у краме «Шэдэўры смаку».

Мабыць, за гэтыя грошы можна купіць столькі ж класічнага марожанага. Але тут, як той казаў, на смак і колер…

У руках — пластыкавы слоічак са змесцівам бурачнага колеру ўсярэдзіне. Бонусам да асноўнай стравы ідзе яшчэ адна ёмістасць — у ёй бульба пай (храбусткая бульбяная стружка-саломка).

Перад тым, як адкрыць марозіва-халаднік, можна прачытаць, як прадукт заяўляе вытворца. Такім чынам, куплены тавар называецца «Сарбет халаднік з бульбай пай замарожаны».

Па класіцы, сарбет — гэта замарожаны дэсерт на аснове фруктовага пюрэ і вады. Звычайна сарбет не ўтрымлівае малочных прадуктаў. Сарбет мае падобную з марозівам тэкстуру, але не зусім яно.

Што ў складзе квашаніны-марожанага? Тут ёсць кефір з тлустасцю ў 2,5%, вада, буракі, агурок, смятана з тлустасцю ў 22%, сухая аснова для падрыхтоўкі марозіва, цыбуля, зеляніна, бульба свежая, цукар, кроп, чорны перац.

Тэрмін прыдатнасці прадукту складае 30 дзён. Гэты слоічак халадніка-дэсерту быў выраблены 13 чэрвеня, так што з гэтым усё ў парадку.

Для аматараў сачыць за бялкамі, тлушчамі і вугляводамі ў спажыванай ежы такая інфармацыя: у ста грамах прадукту больш за ўсё вугляводаў — 10,57 грама, тлушчаў — 3,07 грама і бялкоў — 1,82 грама. Энергетычная каштоўнасць — 77,47 кілакалорый.

Каб азнаёміцца са складам прадукту, давялося ладна напружыцца: тэкставая інфармацыя на слоічку надрукаваная не зусім добра — многія літары сцёртыя. Магчыма, гэта першапачатковы брак друку, а магчыма — уздзеянне холаду на ўпакоўку (халаднік ляжаў у халадзільніку перад рэалізацыяй).

Вытворца адзначае чатыры плюсы гэтай стравы:

  • эканомія часу для гатавання;
  • прадукт падабаецца дзецям;
  • на 100% натуральны прадукт;
  • суп-дэсерт не ўтрымлівае ГМА.

На жаль, на момант дэгустацыі дзяцей пад рукой не аказалася, таму журналісты не змаглі вопытным шляхам праверыць адну з вартасцяў прадукту, але дарослыя з рэдакцыі суп-дэсерт паспрабавалі. Вось іх ўражанні:

«Гэта вельмі смачна. Пах халадніка і гародніны. Адчуваецца, што тут і насамрэч натруальныя прадукты — нічога «хімічнага». Вельмі незвычайная страва. Чысты халаднік, несалодкі. Падобна на свежае агародніннае пюрэ. У спякоту тое, што трэба».

«Бульбачка ачмурэнная. Такое адчуванне, што на сале нейкім пасмажаная. Знешні выгляд халадніка насцярожвае. А на смак… Смак халаднічка, вельмі смачна. Адзінае, што шмат лёду, яму трэба даць адтаць трохі. У цэлым, смачна».

«Мне непрыемны знешні выгляд прадукту. Я загадзя прадузяты да гэтага халадніка, таму што замарожаны суп для мяне — гэта нейкая дрэнь. Я памятаю, што піў агароднінны сок, мне не спадабалася, думаю тут нешта падобнае. У гэтай масы — смак бурачніка, так. Мне цяжка ўявіць сцэнар, калі камусьці такое захочацца з'есці. Ну, гэта значыць, ты ідзеш па вуліцы ў спякоту і такі: «Трэба астудзіцца». І замест марожанага бярэш вось гэта. Яно ж горкае нейкае… Але, думаю, калі яго размарозіць, атрымаецца цалкам сабе ядомае, але трэба быць вялікім аматарам падобнай ежы. Пры гэтым бульба пай вельмі смачная — яе я б еў лыжкамі».

«Прышпільны смак. Натуральны халаднік. Адчуваю буракі, смятану або кефір, агурок адчуваю. Гэта проста вельмі смачны замарожаны халаднік. Бульба вельмі смачная. Я б купляў».

«Выдатна прадуманая ўпакоўка. Слоічак гэты, па-першае, зручна адкрываць: змесціва не пральецца, нават калі яно растане. Па-другое, бульба, пададзеная асобна, — гэта шык! Зараз будзем спрабаваць… Смачна! Ёсць кісліначка, адчуваецца бурачок. Адчуваю кропчык, агурочак, можа быць, нават яйка. Усё, што павінна быць у сапраўдным халадніку».

«На выгляд, скажам шчыра, не вельмі. На смак — натуральны халаднік. Але халаднік усё ж такі павінен быць вадкім, а гэтая маса — даволі густая, як мус або суп-пюрэ. Я б такое рэгулярна есці не стала».

Каментары

Цяпер чытаюць

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Палова расіян падтрымлівае блакіроўку званкоў у Telegram і WhatsApp6

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка18

У верасні Карпушонак планавала трапіць на сесію ПАРЕ, але апошні месяц яе паводзіны змяніліся — Ворыхава3

Кітай упершыню паказаў ракету, здольную ўдарыць па любым месцы зямнога шара12

Кім Чэн Ын запрасіў Лукашэнку ў КНДР. У Беларусь можа прыехаць Роберт Фіца3

Мерц: У Пуціна няма падстаў для спынення вайны ці заключэння мірнай дамовы з Украінай9

У Пекіне прайшоў маштабны вайсковы парад. Лідар КНР заявіў, што Кітай не спыніць6

Амерыканскі горад запаскуджваюць гусі. Улады выдаткуюць амаль 400 000 даляраў, каб адпудзіць птушак

Карпушонак апублікавала тэкст сваёй заявы на Латушку ў іспанскую пракуратуру25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць