БЕЛ Ł РУС

Беларусь закупіла амаль палову расійскага экспартнага чаю

3.03.2026 / 17:16

Nashaniva.com

У 2025 годзе Беларусь стала галоўным пакупніком расійскага чаю. З амаль 100 мільёнаў даляраў, якія летась атрымалі расійскія экспарцёры ад продажу чаю за мяжу, 44 мільёны прыпалі менавіта на пастаўкі ў Беларусь.

Фота ілюстрацыйнае 

Паводле даных расійскага партала «Аграэкспарт», у параўнанні з 2024 годам аб’ём экспарту чаю з Расіі ў Беларусь у грашовым выражэнні вырас на 11%. Такім чынам, краіна ўпэўнена заняла першае месца сярод імпарцёраў расійскага чаю.

На другім месцы знаходзіцца Казахстан з пастаўкамі больш як на 17 мільёнаў даляраў, трэцяе месца заняў Азербайджан з аб’ёмам каля 7 мільёнаў даляраў.

Што тычыцца структуры гэтых паставак, то ў іх пераважае чорны чай — ён складае 78% ад агульнага экспарту. Зялёны чай займае 16%. Яшчэ 3% прыпадае на зялёны чай з араматычнымі і смакавымі дабаўкамі, а 2% — на такі ж чорны чай.

Чытайце таксама:

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Беларусь стала галоўным пастаўшчыком рыбы ў Расію

Беларусь апынулася на трэцім месцы па закупках ільнянога алею з Расіі

Каментары да артыкула