Грамадства

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

За 15 кіламетраў ад Гомеля ў горадзе Ветка з'явілася кавярня з незвычайнай канцэпцыяй. Сама Ветка гістарычна лічыцца цэнтрам стараверства ў Беларусі, таму і ў новай установе гатуюць па асаблівых старадаўніх рэцэптах, піша Onliner.by.

Напрыклад, у гатаванні актыўна выкарыстоўваюць сухую парфуму — спецыяльную дабаўку, якая надае стравам дадатковы яркі водар. Прынцып стварэння кулінарных духоў падобны да працы парфумера. Іх дадаюць і ў каву, і ў пернікі.

Дарэчы, мясцовыя пернікі — гэта сапраўдны гонар кавярні. Тут адраджаюць шматвекавую традыцыю іх гатавання. Спецыяльна для гэтага зрабілі копію з веткаўскіх пернікавых дошак 1907 года, якія захоўваліся ў адным з музеяў Санкт-Пецярбурга. У самой прасторы ўжо ладзяць майстар-класы па прыгатаванні тых самых пернікаў па стараверскім рэцэпце.

— Апошнім часам нашу мясцовасць пачалі называць Веткаўскі Праванс або Гомельскі Праванс. Усё таму, што паблізу ёсць вялікія палі лаванды. Мы таксама выкарыстоўваем гэта ў сваіх стравах. Гатуем печаныя яблыкі з парфумай і і лавандавым сіропам. Усё мясцовае, — расказаў у размове з журналістам Onliner стваральнік прасторы «Арт-Ветка» Пятро.

Яшчэ адна страва, якую можна паспрабаваць тут, — стараверскі чырвоны боршч са смажаным мёдам.

Акрамя кавы ў кавярні падаюць і традыцыйную палескую травяную гарбату.

— Гэта класічны набор: чабор, мята, душыца, шыпшына, яблычкі і абавязкова багун. Калі б у мяне спыталі, чым пахне балота, а значыць, і Палессе, я б дакладна абраў яго, — дзеліцца Пятро.

Акрамя працы ў кавярні, яе ўладальнік — атэставаны экскурсавод, які адкрывае зацікаўленым турыстам гэты рэгіён. У планах у Пятра ўключаць у турыстычныя маршруты ўсе галоўныя мясцовыя абрады: «Гуканне вясны, пахаванне стралы, жніво, Яблычны Спас і фестываль традыцыйнага ткацтва».

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Ірана: Армузскі праліў закрыты толькі для ворагаў, астатнія могуць праходзіць

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

Іран стаў біць па аддзяленнях амерыканскіх банкаў на Блізкім Усходзе1

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай2

«Жанчыны спяшаюцца па касметыку, а я — па вуды». Медсястра з Віцебска больш за 15 гадоў займаецца рыбалкай1

У Чорным моры атакавалі грэчаскі танкер, які ішоў у Расію2

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць