БЕЛ Ł РУС

У Беразіне прачнуліся пчолы. Дзяўчынка, якая іх пабачыла, скарыла тыкток

3.03.2026 / 23:30

Nashaniva.com

У сацсетках займеў папулярнасць ролік, у якім маленькая дзяўчынка з беларускага Беразіно з захапленнем назірае, як ажывіліся пчолы пасля зімы, хоць «яна іх не будзіла». За два дні відэа сабрала больш за 160 тысяч праглядаў і больш за 400 каментароў.

Скрыншот з відэа

«Вось гэтыя мошкі — гэта пчолы, — гаворыць дзяўчынка. — Як гэта так? Я іх не будзіла. Яны цяпер ва ўсіх вуллях прачнуцца! Цяпер і чмялі [прачнуцца]. Але я не хачу, каб яны кусалі. Пайду скажу, што пчолы прачынаюцца. Мама, ты не разумееш! Пчолы прачнуліся. Ужо ўсё ў нас растае, ужо ўсё капае. Разумееш?! Пчолы прачнуліся! Яны цяпер па ўсім будуць лётаць. Добра, выдыхнем. Гэта яшчэ можна пацярпець. Галоўнае, каб чмялі не прачнуліся».

Актыўнасць пчол непасрэдна залежыць ад тэмпературы. Узімку яны ў вуллі збіваюцца ў шар, пастаянна рухаючыся і падтрымліваючы ўсярэдзіне тэмпературу каля 32 градусаў. Як толькі на дварэ цяплее да +8, казюркі здзяйсняюць першы аблёт, а затым пачынаюць генеральную прыборку ў вуллі.

Чытайце таксама:

Мінчанку ў снежні ўджаліла аса. Навуковец растлумачыў, як такое магчыма

У Аўстраліі знайшлі пчалу з рагамі — і назвалі яе Люцыферам

Беларус прадае слоік мёду за 1500 рублёў. За што такія грошы

Каментары да артыкула