Свет44

У Аўстраліі знайшлі пчалу з рагамі — і назвалі яе Люцыферам

Рожкі на галаве маюць толькі самкі.

Рожкі на галаве маюць толькі самкі новага віду пчол Megachile Lucifer

Аўстралійскія навукоўцы адкрылі новы від пчол — з рожкамі і далі яму адпаведную назву: Люцыфер, піша Бі-бі-сі.

Поўная назва новага віду — Megachile Lucifer. Мегахілы — гэта род пчол. Навукоўцы выявілі «Люцыфера», калі вывучалі рэдкі від кветак у рэгіёне Голдфілдс на захадзе Аўстраліі, за 470 км на ўсход ад Перта (самага заходняга горада краіны-кантынента)

Вельмі добра бачныя рожкі носяць толькі самкі гэтых пчол. З дапамогай гэтых рожкаў яны могуць абараняцца ад ворагаў або збіраць пылок, нектар або будматэрыял для гнёздаў — напрыклад, смалу.

Кіраўніца групы навукоўцаў, якія адкрылі новы від пчол, доктар Кіт Прэндэргаст кажа, што ў той час яна якраз глядзела серыял «Люцыфер» на Netflix. Па словах доктара Прэндэргаст, гэта першае за 20 гадоў папаўненне ў гэтым родзе пчол.

«Калі я складала апісанне гэтага новага віду, я глядзела «Люцыфера» на Netflix. Імя падышло проста ідэальна. Я вялікая фанатка нетфліксаўскага Люцыфера, так што думаць тут асабліва не прыйшлося», — тлумачыць яна.

Доктар Прэндэргаст укладвае і яшчэ адзін сэнс у гэтае найменне. «Люцыфер» у перакладзе з лацінскай мовы азначае «святланосны» — і, па думцы Кіт Прэндэргаст, гэтае імя сімвалізуе неабходнасць праліваць святло на важнасць аховы мясцовых відаў пчол і вывучэння механізмаў апылення рэдкіх відаў раслін.

У дакладзе аб адкрыцці, апублікаваным у выданні Journal of Hymenoptera Research, навукоўцы заклікалі абвясціць раён, дзе жывуць гэтыя пчолы і растуць рэдкія віды кветак, запаведнікам.

«І новы від пчол, і знікаючы від кветак былі знойдзены на невялікай тэрыторыі, і таму ім абодвум адначасова можа пагражаць ўмяшанне [чалавека] ў іх арэал пражывання і іншыя небяспекі, такія як змяненне клімату», — кажа доктар Прэндэргаст.

Яна скардзіцца, што многія горназдабыўныя кампаніі пры ацэнцы ўплыву іх працы на навакольнае асяроддзе не ўлічваюць гэтага ўплыву на пчол.

«Таму мы можам губляць яшчэ не апісаныя віды, у тым ліку і тыя, што адыгрываюць ключавую ролю ў падтрымцы знікаючых відаў раслін і экасістэм, — тлумачыць Прэндэргаст. — Без ведаў аб тым, якія дзікія пчолы існуюць і ад якіх раслін яны залежаць, мы рызыкуем страціць і тых, і іншых — яшчэ да таго, як даведаемся аб іх існаванні».

Каментары4

  • Жвір
    12.11.2025
    Пояснительная записка, ну, дык гэтае ж імя меў, кшталту, "заняпалы анёл", разбэшчвацель людства й служка Сатаны. Праз гэта яму й прыпісваюць дэталі з выгляду Сатаны, адпаведна сталых і традыцыйных уяўленьняў. А ў пчалы яшчэ ж і крылы ёсьць, і джала, і гудзе яна ў палёце. То й ня йнакш...
  • ;
    12.11.2025
    Жвір , Лючыпар гэта і ёсць Сатана
  • Жвір
    12.11.2025
    ;, калі гэта ён зрабіўся Сатаной ? Не, гэта царкоўнікі атаясамілі яго з Сатаной і Д'яблам, дзякуючы прароку Ісайі. А так ён толькі скінуты зь нябёсаў анёл. Пачаў быў батон крышыць не на таго, ну, яго й скінулі зь неба.

Цяпер чытаюць

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру7

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Усе навіны →
Усе навіны

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

Падчас гульні Сабаленка на US Open на корце моцна патыхала марыхуанай11

У Лошыцкім парку пачалі аднаўляць гістарычныя млын і капліцу2

У Папуа — Новай Гвінеі злавілі рыбу, якую не бачылі больш за 40 гадоў

ФІФА абвінаваціла УЕФА ў кампаніі па ачарненні Інфанціна3

Стала вядома, калі ў Мінску пабудуюць трэцяе транспартнае кола

Зяленскі паабяцаў не біць па Расіі, пакуль там будуць Уіткаф і Кушнер

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру7

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць