БЕЛ Ł РУС

З'явілася ВІДЭА знішчэння расійскага дрона на Гомельшчыне

4.03.2026 / 17:07

Nashaniva.com

Адзін з падпісчыкаў тэлеграм-канала «От винта» прыслаў відэа, на якім, паводле яго слоў, зафіксавана знішчэнне расійскага беспілотніка, што заляцеў на тэрыторыю Беларусі.

Скрыншот з відэа

Як сцвярджае аўтар запісу, ён быў зроблены 26 лютага ў Гомельскай вобласці.

На кадрах бачна, як дрон, які візуальна і гукам нагадвае БПЛА-прынаду тыпу «Гербера», збіваюць агнём са стралковай зброі. Мяркуецца, што гэта зрабіла мабільная агнявая група.

«Характэрна, што лаяльны ўладам ТГ-канал пра авіяцыю не пабаяўся размясціць відэа працы вайскоўцаў «ад падпісчыка». Верагодна, размяшчэнне было ўзгоднена, паколькі ў адваротным выпадку публікацыя магла б падпадаць пад шэраг новых крымінальных артыкулаў», — каментуе гэту публікацыю выданне «Флагшток».

Выданне ўдакладняе, што 26 лютага над Гомелем праляцела як мінімум 5 расійскіх БПЛА тыпу «Шахед»/«Гербера», адзін з іх быў збіты і ўпаў каля вёскі Рандоўка.

Чытайце таксама:

Вайскоўцы збілі як мінімум адзін беспілотнік 26 лютага над Гомелем

З'явілася відэа палёту беспілотніка над Гомелем. Ён праляцеў праз цэнтр горада ў бок Украіны

Гамяльчан напалохалі расійскія «Шахеды»: кружылі так нізка, што «палкамі можна было збіваць»

Над Гомелем проста цяпер кружляе шахед

Каментары да артыкула