БЕЛ Ł РУС

Камандзір «Ахмата»: Пасля Ірана гарантавана будзем мы

4.03.2026 / 17:34

Nashaniva.com

Камандзір чачэнскага спецназа «Ахмат» Апці Алаўдзінаў заявіў, што гатовы падтрымаць Іран у ягоным канфлікце з Ізраілем і ЗША. З ягоных слоў, Расія павінна перадаць Ірану ўсё ўзбраенне, якое можа, і падтрымаць ва ўсіх магчымых формах.

Апці Алаўдзінаў. Скрыншот з відэа

Алаўдзінаў адзначыў, што ў выпадку адпаведнага рашэння кіраўніцтва краіны ён гатовы асабіста паехаць і ўдзельнічаць у баявых дзеяннях на баку Ірана, каб, як ён выказаўся, дапамагчы адбіць наземны наступ праціўніка.

Акрамя таго, Алаўдзінаў выказаў меркаванне, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на 99% гэта «антыхрыст», або па-мусульманску Дэджэлем, і пашкадаваў, што цяпер «на святасць прэтэндуюць героі з файлаў Эпштэйна».

Ён таксама заявіў, што пасля падзей вакол Ірана наступныя падзеі нібыта будуць звязаныя з Расіяй.

Алаўдзінаў сцвярджае, што «гарантаваным полем Ірана будзем мы».

Чытайце таксама:

Камандзір чачэнскага спецназу назваў журналістаў «петухамі» і паказаў, што носіць гадзіннік за 250 тысяч еўра

Камандзір «Ахмата»: расійскія вайскоўцы здзейснілі 187 злачынстваў у Курскай вобласці, у тым ліку забойствы і згвалтаванні

Выйшла відэа, на якім спалоханы кіраўнік нацысцкага атрада «Русіч» дрыжыць у абдымках кадыраўцаў

Каментары да артыкула