БЕЛ Ł РУС

Затрыманыя ў Венгрыі грамадзяне Украіны будуць высланыя з краіны

6.03.2026 / 14:13

Nashaniva.com

Затрыманыя супрацоўнікі Ашчадбанка будуць высланыя з краіны Пра гэта ў сваім твіце паведаміў прэс-сакратар урада Венгрыі Золтан Ковач.

«Улады ўстанавілі, што аперацыя [па перавозцы грошай і золата] праводзілася пад кіраўніцтвам былога генерала Службы бяспекі Украіны, яго намеснікам быў былы маёр ВПС, таксама [ў перавозцы] дапамагалі людзі з вайсковым досведам. На падставе гэтых даных усе сем чалавек будуць высланыя з Венгрыі», — напісаў Ковач.

Пра лёс наяўных еўра, даляраў і золата, а таксама браніраваных інкасатарскіх аўтамабіляў ён не паведаміў.

Чытайце таксама:

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі

У Венгрыі патлумачылі затрыманне супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка адмываннем грошай

Каментары да артыкула