Свет3737

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў

Яны перавозілі інкасатарскімі аўтамабілямі 40 млн даляраў, 35 млн еўра і 9 кг золата.

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга заявіў, што ў Будапешце ў чацвер венгерскія ўлады затрымалі сямёх грамадзян Украіны, супрацоўнікаў Ашчадбанка, пры якіх былі грошы і каштоўнасці, піша «Украінская праўда». 

«У Будапешце венгерскія ўлады ўзялі ў закладнікі сямёх грамадзян Украіны. Прычыны, а таксама іх стан здароўя і магчымасць сувязі з імі пакуль невядомыя».

Сібіга адзначыў, што гэтыя сямёра ўкраінцаў — супрацоўнікі дзяржаўнага Ашчадбанка, якія выконвалі рэйс на двух інкасатарскіх аўтамабілях паміж Аўстрыяй і Украінай і перавозілі грошы і каштоўнасці ў межах рэгулярных перавозак паміж дзяржаўнымі банкамі.

«Фактычна, гаворка ідзе пра тое, што Венгрыя ўзяла закладнікаў і выкрала грошы. Калі гэта тая «сіла», пра якую сёння казаў спадар Віктар Орбан, то гэта сіла злачыннай банды. Гэта дзяржаўны тэрарызм і рэкет. Мы ўжо накіравалі афіцыйную ноту з патрабаваннем неадкладна вызваліць нашых грамадзян. Мы таксама звернемся да Еўрапейскага саюза з запытам даць выразную кваліфікацыю незаконным дзеянням Венгрыі — захопу закладнікаў і рабаванню», — напісаў Сібіга.

Таксама Ашчадбанк апублікаваў заяву адносна выкрадання сваіх супрацоўнікаў і сумы выкрадзеных сродкаў і каштоўнасцяў.

«Паводле даных GPS-сігналу, незаконна затрыманыя аўтамабілі Ашчадбанка цяпер знаходзяцца ў цэнтры Будапешта, побач з адной з сілавых структур Венгрыі. Месца знаходжання аўтамабіляў пацверджана прадстаўнікамі пасольства Украіны ў Венгрыі і Міністэрства замежных спраў Украіны. Месца знаходжання супрацоўнікаў Ашчадбанка пакуль невядомае», — гаворыцца ў заяве.

У банку дадалі, што перавозка грошай і каштоўнасцяў ажыццяўлялася Ашчадбанкам у межах міжнароднага пагаднення з Raiffeisen Bank International (Аўстрыя).

«Груз быў аформлены ў адпаведнасці з міжнароднымі правіламі перавозак і дзеючымі еўрапейскімі мытнымі працэдурамі. Аб’ём каштоўнасцяў, якія знаходзіліся ў выкрадзеных аўтамабілях, складаў 40 млн даляраў ЗША, 35 млн еўра і 9 кг золата. Ашчадбанк патрабуе неадкладнага вызвалення сваіх супрацоўнікаў і маёмасці і іх вяртання ва Украіну», — падкрэслілі ў банку.

Усё гэта развіваецца на фоне напружаных адносін паміж Будапештам і Кіевам вакол сітуацыі з нафтаправодам «Дружба».

2 сакавіка прэм’ер-міністр Віктар Орбан заявіў пра спадарожнікавыя здымкі, якія нібыта даказваюць адсутнасць перашкод у працы нафтаправода «Дружба».

Уладзімір Зяленскі, каментуючы гэта, сказаў, што са спадарожнікавых здымкаў можна ўбачыць далёка не ўсе дэталі. Таксама прэзідэнт Украіны папракнуў Віктара Орбана і Роберта Фіца ў эгаізме ў сітуацыі з нафтаправодам.

Орбан у сацыяльных сетках апублікаваў відэа, у якім пагражае сілай прымусіць Украіну аднавіць транзіт нафты па нафтаправодзе «Дружба».

Каментары37

  • Пакiньце iх увогуле без газа i нафты
    06.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Бгг
    06.03.2026
    Да ладно. Везли кэш и золото. Из иностранного хранилища в воюющую страну. Никак не связано с коррупцией, вообще никак.
  • kurier
    06.03.2026
    почитал комментарии к статье об этом в мейнстримовой австрийской газете kurier. 100% комментариев против Зеленского, ему припомнили все: угрозы солдатами главе одной из стран ЕС, нежелание допустить международных экспертов для проверки трубопровода, подрыв "Северных потоков"

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджара Алега Ларычава судзяць за прыналежнасць да «Вейшнорыі»1

У Depo ля Плошчы Перамогі пачалі прадаваць кватэры ў доме на пешаходнай вуліцы. Адна з іх каштуе амаль $1 мільён2

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць