БЕЛ Ł РУС

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу

6.03.2026 / 14:36

Nashaniva.com

Удава блогера Мікіты Мелказёрава Ліна Цапава паведаміла, што пракуратура Польшчы працягвае расследаванне справы аб смерці Мікіты.

Фота: інстаграм Мелказёрава

«Каб вызначыць канчатковую прычыну смерці, яго біялагічныя матэрыялы адправілі на дадатковыя экспертызы. Плануецца, што працэс зойме ад чатырох да васьмі месяцаў», — напісала Ліна ў сацсетках.

Яна папрасіла не спекуляваць на гэтай тэме, бо сям'і балюча пасля смерці Мікіты.

Вядоўцы папулярнага ютуб-канала «Жыццё-маліна» Мікіты Мелказёрава раптоўна не стала ў 37 гадоў. Ён памёр у ноч з 20 на 21 снежня.

У Акруговай пракуратуры Варшавы паведамлялі, што анатамаванне не выявіла прыкмет, якія маглі б сведчыць пра тое, што журналіст памёр у выніку траўмы, аднак лекары знайшлі змены, якія сталі вынікам хранічнага захворвання.

Чытайце таксама:

«Скарына ютуба». Leibonik запісаў песню пра Мікіту Мелказёрава

«Цяпер дастаткова часу». Івулін паклаў Мелказёраву ў труну «Каласы пад сярпом тваім», што Мікіта не паспеў дачытаць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Каментары да артыкула