Грамадства2424

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Анатамаванне не выявіла прыкмет, якія маглі б сведчыць пра тое, што журналіст Мікіта Мелказёраў памёр у выніку траўмы, аднак лекары знайшлі змены, якія сталі вынікам хранічнага захворвання. Пра гэта «Белсату» расказаў прэс-сакратар Акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоній Скіба.

Мікіта Мелказёраў. Фота: «Наша Ніва»

Пётр Антоній Скіба адзначыў, што справа аб ненаўмысным забойстве была прыпыненая ў чаканні медычнага заключэння вынікаў судова-медычнага анатамавання і таксікалагічных даследаванняў.

«Даследаванні падчас анатамавання не выявілі траўматычных зменаў, якія б маглі выклікаць смерць, выяўленыя змены, звязаныя з хранічнымі хваробамі памерлага», — сказаў прэс-сакратар Акруговай пракуратуры Варшавы.

Што гэта за захворванні, пракуратура не раскрывае.

37‑гадовы вядоўца папулярнага ютуб-канала «Жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў нечакана памёр у ноч з 20 на 21 снежня.

Каментары24

  • Дыпламат
    19.01.2026
    Як штосьці сказаць каб нічога не сказаць. "змены, звязаныя з хранічнымі хваробамі памерлага". У кожнага 35-40 гадовага можна знайсці пачатак атэрасклярозу, дысплазію залозаў, гастрыт ці яшчэ штосьці. Таксікалогію трэба было рабіць
  • Заўтра
    19.01.2026
    Амаль месяц. Яшчэ шукаю у ленце і яшчэ знаходжу новый кантэнт ад Мікіты.
    Дзякуй Легенда.

    Дарагая каманда, я не вадаю як, але трэба працягваць.
    Івулін разумею што есць свае , але паходу трэба ісці у гэты акоп і беларусець разам.
  • Антось
    19.01.2026
    Чаго і варта было чакаць. Хранічныя хваробы сёньня маюць 100% людзей, але не паміраюць проста так раптоўна ў маладым узросьце.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць