БЕЛ Ł РУС

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

6.03.2026 / 16:48

Nashaniva.com

Вірусная выява казулі, якая ў Бабруйскім раёне выйшла з лесу да людзей, а пасля сядзела ў трактары, прыцягнула ўвагу не толькі інтэрнэт-карыстальнікаў, але і пракуратуры.

Пракуратура Магілёўскай вобласці правяла праверку паляўнічых гаспадарак з-за таго, што ўсё часцей сталі сустракацца знясіленыя дзікія жывёлы.

Падчас праверкі высветлілася, што на многіх тэрыторыях не хапае кармушак для жывёл. У Асіповіцкім і Слаўгарадскім раёнах знайшлі зламаныя кармушкі, якія проста ляжалі на зямлі.

Акрамя таго, у Асіповіцкім раёне дзікіх звяроў нават падкормлівалі экзатычнымі фруктамі.

У выніку абласной структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў даручылі ліквідаваць усе знойдзеныя парушэнні.

У студзені каля Бабруйска да работнікаў лясніцтва выйшла галодная казуля. Людзі пакармілі яе хлебам, абагрэлі ў кабіне трактара, пасля чаго адпусцілі назад у лес. Фатаграфія жывёлы хутка стала віруснай у інтэрнэце, і менавіта яна прыцягнула ўвагу пракуратуры, што і стала падставай для праверкі.

Чытайце таксама:

У Полацку ў двор забегла лясная госця ВІДЭА

Дзікія жывёлы ў мароз выходзяць да людзей. Як сябе паводзіць? Вось якія частыя памылкі мы робім

У Бабруйскім раёне замерзлую казулю сагрэлі старым паліто ФОТАФАКТ

У Дзяржынску лавілі казулю, якая прыбегла на двор дзіцячага цэнтра ВІДЭА

У Бабруйскім раёне казуля нечакана выйшла да людзей ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула