БЕЛ Ł РУС

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай

6.03.2026 / 17:19

Nashaniva.com

Напярэдадні 8 сакавіка ў Нацыянальным кадастравым агенцтве расказалі, у гонар якіх жанчын названыя вуліцы ў населеных пунктах Беларусі. Часцей за ўсё вядомыя жанчыны, якія ўдастоіліся такога гонару — не беларускі.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле звестак ведамства, найбольш распаўсюджаныя «жаночыя» назвы вуліц такія: 71 вуліца названая ў гонар жонкі Леніна Надзеі Крупскай, 49 — у гонар савецкай касманаўткі Валянціны Церашковай, 46 — камсамолкі Зоі Касмадзям’янскай, 40 — падпольшчыцы Веры Харужай і 35 — савецкай лётчыцы Паліны Асіпенка.

Акрамя таго, у розных рэгіёнах краіны ёсць шмат вуліц і завулкаў з назвай «8 Сакавіка». У Брэсцкай вобласці іх 90, у Віцебскай — 8, у Гомельскай — 33, у Гродзенскай — 37, у Мінскай — 39, у Магілёўскай — 14.

Чытайце таксама:

«Трохкарчмовая», «Раздарожная» і «Макаёнка». Якія назвы станцый метро прапануе Аб'яднаны пераходны кабінет

У Бішкеку знікнуць вуліцы і праспекты Леніна, Талстога, Максіма Горкага

Якія вуліцы ў Беларусі маюць самыя незвычайныя назвы?

«Пад фразай «какая разница» хаваецца жаданне захаваць савецкі статус-кво»

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?

Каментары да артыкула