БЕЛ Ł РУС

У Мінску заўважылі цэлы грузавік з рэкламнай шаўрмой

6.03.2026 / 18:38

Nashaniva.com

У Мінску каля гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Чэрвеньскі» 6 сакавіка заўважылі цэлы грузавік КамАЗ з шаўрмой. Спярша казалася, што адна з сетак вулічнай ежы арганізавала святочную акцыю і вырашыла бясплатна раздаць ежу з машыны, піша Telegraf.news. Але ў выніку ўсё аказалася не зусім так.

Бясплатную раздачу шаўрмы нібыта мелася праводзіць сетка Grill Kebab. Яе, праўда, загадзя не анансавалі, а прыкладны час акцыі быў пазначаны з 12:00 да 14:00. Арганізатары абяцалі раздаць увесь грузавік шаўрмы прыкладна за паўгадзіны і заклікалі ахвотных паспець да галоўнага ўваходу, пакуль ежу не раскупілі.

Па факце, праўда, аказалася, што ніхто нічога не раздаваў, а грузавік з шаўрмой быў патрэбен для запісу рэкламнага роліка. 

Чытайце таксама:

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу

Беларусы выбіраюць шаўрму і піцу

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу

Каментары да артыкула