БЕЛ Ł РУС

Іранскі беспілотнік атакаваў танкер падчас праходу праз Армузскі праліў

7.03.2026 / 10:25

Nashaniva.com

Гэта адбылося раніцай у суботу.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Stringer / Anadolu via Getty Images

Падчас праходу праз Армузскі праліў іранскім беспілотнікам быў атакаваны нафтавы танкер пад гандлёвай назвай Prima, паведаміў Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі.

Там адзначылі, што экіпаж судна праігнараваў «шматразовыя папярэджанні» ваенна-марскіх сіл КВІР пра небяспеку праходу праз праліў для флоту, які належыць дзяржавам, што ваююць супраць Ірана.

Раней Тэгеран заявіў, што закрывае Армузскі праліў, што звязвае Персідскі заліў з Аманскім залівам і Індыйскім акіянам, суднаходства там амаль спынілася.

Армузскі праліў — найважнейшая энергетычная артэрыя планеты: праз яе праходзіць каля 20% сусветных паставак нафты і да 30% звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ).

Чытайце таксама:

Суднаходства ў Армузскім праліве амаль спынілася, але кітайцы спрабуюць дамовіцца

Міністр энергетыкі Катара: Цэны на нафту могуць узляцець да $150 за бараль на працягу двух-трох тыдняў

Іран абвясціў пра забарону руху праз Армузскі праліў

Каментары да артыкула