Свет

Суднаходства ў Армузскім праліве амаль спынілася, але кітайцы спрабуюць дамовіцца

З-за вайны паміж ЗША, Ізраілем і Іранам суднаходства ў Армузскім праліве амаль спынілася. У самім праліве і ў суседніх водах Персідскага і Аманскага заліваў затрымаліся каля двухсот нафтавых танкераў і сотні іншых суднаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Stringer/Anadolu via Getty Images

Іран папярэдзіў, што любое судна, якое паспрабуе прайсці праз праліў, можа стаць цэллю для ўдару. Нават тыя, каго гэта не спалохала, сутыкнуліся з рэзкім ростам кошту страхавання. Акрамя таго, у рэгіёне дрэнна працуюць GPS-навігацыя і сувязь.

Звычайна праз Армузскі праліў штодня праходзіць больш за сто суднаў, у тым ліку каля сарака—пяцідзесяці танкераў з нафтай. Аднак у першыя месяцы 2026 года паток зменшыўся да некалькіх дзясяткаў у дзень, а ў першы тыдзень сакавіка, калі пачалася вайна, праз праліў праходзіла не больш за чатыры судны за суткі.

Большасць суднаў, якія затрымаліся, стаяць у партах або на рэйдзе і пастаянна рызыкуюць трапіць пад абстрэл. У такім становішчы апынуліся некалькі тысяч маракоў. Паведамляецца, што ўжо адбыліся напады на як мінімум дзевяць суднаў, і не менш за тры чалавекі загінулі. Эвакуяваць маракоў вельмі складана: судны нельга пакідаць без нагляду, бо многія з іх загружаныя нафтай, што можа прывесці да аварый і разліваў. Да таго ж у рэгіёне амаль спыніліся і авіязносіны.

Праз гэты праліў праходзіць каля чвэрці сусветных паставак нафты. Спыненне руху ўжо выклікала рост цэн на нафту прыкладна на 20 працэнтаў менш чым за тыдзень. Існуе рызыка парушэння сусветных ланцужкоў паставак, праблем з энергазабеспячэннем і вялікіх страт для сусветнай эканомікі.

Як паведамляе Reuters, Кітай спрабуе дамовіцца з Іранам, каб прапускаць некаторыя судны, якія вязуць нафту і звадкаваны газ у кітайскія парты. Кітай з’яўляецца адным з галоўных гандлёвых партнёраў Ірана, і таму амаль палова нафты, якую атрымлівае Кітай, праходзіць менавіта праз Армузскі праліў.

Паведамляецца, што адзін танкер змог прайсці ноччу пасля таго, як у сістэме адсочвання суднаў з’явілася інфармацыя, што ён належыць кітайскаму ўладальніку. Увогуле з пачатку вайны праліў перасякаюць галоўным чынам іранскія і кітайскія судны.

Некаторым іншым таксама ўдалося прайсці. Напрыклад, прынамсі пяць танкераў грэчаскай кампаніі Dynacom прайшлі праз праліў, адключыўшы транспондары, якія перадаюць звесткі пра месцазнаходжанне і ідэнтыфікацыю судна, піша Financial Times.

Кошт фрахту танкераў, якія выходзяць з Персідскага заліва, з пачатку вайны вырас больш чым у два разы. Паводле ацэнак аналітыкаў, адзін вялікі танкер, які плыве ў Кітай, можа прыносіць каля паўмільёна даляраў даходу ў дзень, не ўлічваючы выдаткаў на страхаванне ваенных рызык.

Уладальнік Dynacom Георгіас Пракопіу — адзін з найбуйнейшых суднаўладальнікаў у свеце. Яму належыць больш за 150 суднаў, а яшчэ дзясяткі будуюцца. Ён вядомы гатоўнасцю рызыкаваць. Раней яго кампанія актыўна перавозіла расійскую нафту пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, фармальна выконваючы санкцыі, але атрымліваючы вельмі высокую плату за свае паслугі. Украінскія ўлады абвінавачвалі кампанію ў фінансавай падтрымцы вайны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі1

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра1

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

Кіраўнік МЗС Францыі: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі Украіна атрымлівае ад еўрапейцаў4

Фільм беларуса трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара»

Расійскі вайсковец, які застрэліў шэсць чалавек на ўкраінскай Харкаўшчыне, расказаў, як гэта было. Сярод ахвяраў быў і дзядуля-рыбак20

Беларусы з пратэрмінаванымі пашпартамі змогуць падаўжаць дазвол на жыхарства ў Ірландыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі1

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць