БЕЛ Ł РУС

Фіца гатовы замяніць Орбана ў блакаванні 90 мільярдаў еўра для Украіны, калі той прайграе выбары

8.03.2026 / 16:56

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што яго краіна можа заблакаваць крэдыт Еўрасаюза для Украіны сумай 90 мільярдаў еўра. Паводле яго слоў, гэта можа адбыцца, калі на выбарах у Венгрыі пераможа апазіцыя і партыя Віктара Орбана «Фідэс» страціць уладу, піша «Еўрапейская праўда».

Прэм'ер-міністры Венгрыі і Славакіі Віктар Орбан і Роберт Фіца. Фота: AP Photo / Denes Erdos

Фіца паведаміў, што плануе абмеркаваць гэтае пытанне падчас сустрэчы з кіраўніцай Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен. Акрамя таго, ён хоча закрануць тэму працы нафтаправода «Дружба». Прэм’ер адзначыў, што Славакія гатовая дапамагчы ў выпадку неабходнасці рамонту або іншых тэхнічных работ на ўкраінскім адцінку трубаправода.

Ён таксама падкрэсліў, што цяпер крэдыт Еўрасаюза для Украіны фактычна застаецца заблакаваным.

Паводле яго меркавання, украінскі бок разлічвае аднавіць пастаўкі нафты праз паўтара месяца — пасля выбараў у Венгрыі, спадзеючыся на перамогу апазіцыі. У такім выпадку, як намякнуў Фіца, Славакія можа заняць месца Венгрыі і працягнуць блакаванне.

Прэм’ер Славакіі лічыць, што спыненне гэтага фінансавання можа стаць інструментам ціску, каб дамагчыся аднаўлення паставак нафты. Ён дадаў, што цяпер далейшыя рашэнні залежаць ад Еўрапейскага Саюза.

Фіца папрасіў сустрэчу з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, і яна павінна адбыцца найбліжэйшым часам. Акрамя таго, ён хоча ўзгадніць пазіцыю Еўракамісіі адносна нафтаправода «Дружба» перад сустрэчай з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Чытайце таксама:

У Венгрыі патлумачылі затрыманне супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка адмываннем грошай

Венгрыя спыніць транзіт важных для Украіны паставак, пакуль тая зноў не запусціць нафтаправод «Дружба»

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр

Орбан напісаў Зяленскаму адкрыты ліст

У Венгрыі апазіцыйная Орбану партыя рэкордна павялічыла адрыў перад выбарамі

Каментары да артыкула