Свет33

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паабяцаў перадаць міністру замежных спраў Венгрыі Петэру Сіярта двух ваеннапалонных украінскіх вайскоўцаў, якія маюць венгерскае грамадзянства. Гэта адбылося падчас сустрэчы Сіярта з Пуціным у Маскве, піша «Украінская праўда».

Уладзімір Пуцін і Петэр Сіярта. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Як паведамляецца, падчас сустрэчы Пуцін адзначыў, што пытанне пра гэтых палонных з ім раней абмяркоўваў у тэлефоннай размове прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. Пасля гэтага ён нібыта і прыняў рашэнне вызваліць гэтых двух чалавек і дазволіць Сіярта забраць іх з сабой у Венгрыю тым жа самалётам, якім той прыляцеў у Маскву.

Раней Сіярта заяўляў пра выклік украінскага пасла ў сувязі з абвінавачаннямі ў нібыта прымусовай мабілізацыі ва Украіне венграў. Акрамя таго, ён выказваўся ў падтрымку нелегальнай перапраўкі ўкраінскіх мужчын праз мяжу, сцвярджаючы, што мабілізацыя ва Украіне ўскладняе заканчэнне вайны, распачатай Расіяй.

У Міністэрстве замежных спраў Украіны неадкладна адрэагавалі на заяву пра пуцінскую пастанову.

У ведамстве паведамілі, што ўкраінскі бок не атрымаў афіцыйнай інфармацыі пра тое, каго менавіта вызвалілі з расійскага палону. У сувязі з гэтым у МЗС плануюць запрасіць часовага паверанага ў справах Венгрыі, каб атрымаць пацверджаныя звесткі. Таксама Украіна накіруе запыт аб доступе да гэтых асоб.

Таксама ў МЗС Украіны падкрэслілі, што вяртанне людзей з палону з’яўляецца для краіны прыярытэтам. У той жа час там адзначылі, што Масква і Будапешт ужо не ўпершыню выкарыстоўваюць адчувальнае пытанне ваеннапалонных у палітычных мэтах. Ва ўкраінскім МЗС назвалі непрымальным, што вызваленне людзей становіцца часткай перадвыбарчай кампаніі Віктара Орбана або элементам палітычных адносін з Крамлём.

Украіна таксама асудзіла спробы выкарыстоўваць тэму этнічнай прыналежнасці ўкраінскіх вайскоўцаў у палітычных заявах з венгерскага боку.

У МЗС Украіны падкрэслілі:

«Сапраўдныя гуманітарныя намаганні, якія прыкладаюць тыя дзяржавы свету, што шчыра дапамагаюць Украіне вызваляць людзей з палону і абараняць жыццё, ніколі не суправаджаюцца такім цынічным піярам і палітызацыяй. Важна, каб жыццё мела найвышэйшую каштоўнасць».

Каментары3

  • Юзік
    04.03.2026
    Апошнія піар-акцыі обрана
  • Тым часам
    05.03.2026
    Тым часам НІХТО не жадае вызваляць беларускіх ваеннапалонных, якія абаранялі Украіну. Тых, ето за расею ваяваў вызваляюць, за Украіну - не. Зяленскі інтэрв'ю люстэрку дакладна даў разумець, што беларускія ваяры для Украіны ніжэй за ухілянтаў
  • Поступил по христиански
    05.03.2026
    Проявил милосердие к поверженному врагу

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць