БЕЛ Ł РУС

У 2020 годзе за Лукашэнку галасавала 21%. І толькі 6% моладзі — вынікі дзяржаўнага апытання

9.03.2026 / 16:05

Nashaniva.com

Састарэлы дыктатар ушчэнт прайграў Святлане Ціханоўскай.

Аляксандр Лукашэнка

Незалежная Беларуская сацыялагічная група апублікавала вынікі электаральнага апытання, якое ў 2020 годзе праводзіў Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук.

Невядома, у якія дакладныя даты яно праводзілася — ад гэтага можа залежыць узровень страху, — аднак яно дакладна адбывалася пасля выбараў.

Самае цікавае пытанне — за каго прагаласавалі беларусы.

Вынікі атрымаліся наступныя:

Калі выкінуць тых, хто дакладна заявіў, што не прымаў удзел у галасаванні, атрымліваецца, што за Лукашэнку было 24%, за Ціханоўскую 38%.

Выбарцаў Ціханоўскай было на 60% больш, чым тых, хто прагаласаваў за Лукашэнку.

Цікавыя і дэмаграфічныя вынікі апытання.

Сярод моладзі (18‑24 гадоў) узровень падтрымкі Лукашэнкі і Ціханоўскай адрозніваўся амаль у 10 разоў — мізерныя 5,6% супраць 52,4%.

Сярод узроставай групы 25‑34 гады розніца таксама гіганцкая — 6,5% за Лукашэнку і 45,4% за Ціханоўскую.

А вось сярод пенсіянераў (65+) галасоў за Лукашэнку было істотна больш — 46,6% супраць 17,2%.

Што да Мінска, то тут за Ціханоўскую прагаласавалі 35,4%, а за Лукашэнку — 14,1%.

Даследаванне цалкам: Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула