У Мінску прадаюць арэхі па 250 рублёў за кілаграм. Што за далікатэс?
У адной з крам Мінска журналісты Tochka.by знайшлі незвычайныя арэхі. Іх прадаюць па 19,99 рублёў за пачак 80 грамаў, або ў пераліку — 249,87 рублёў за кілаграм.
Фота: Tochka.by
Такой цаной можна купіць міндаль пражаны з соллю і мёдам.
Што цікава, у складзе, акрамя асноўных інгрэдыентаў, таксама ёсць цукар, алей арахісавы і бульбяны крухмал.
Фота: Tochka.by
Гэтыя арэшкі вельмі каларыйныя — 634 ккал у 100 г. Дарэчы, міндаль вырашчаны ў Іспаніі, а канчатковы вытворца — Германія.
Фота: Tochka.by
Пры гэтым у сярэднім звычайны міндаль каштуе 45—65 рублёў за кілаграм.
Чытайце таксама:
Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу
Пальмавы алей і глазура замест шакаладу. Як расійскія цукеркі выціскаюць беларускія з паліц крам
У Гомелі дзяўчатам за 4 з паловай рублі прадалі толькі два арэшкі