Грамадства1313

«Просты чалавек сабе такое дазволіць не можа». Беларуска паказала, што купіла на 440 рублёў для сябе і дваіх дзяцей

Брэстаўчанка Крысціна паказала ў тыктоку, што купіла ў краме для сябе і дваіх дзяцей на 440 рублёў. У каментарах пад яе відэа некаторыя пішуць, што просты чалавек такое не можа сабе дазволіць, а іншыя пахвалілі аўтара за прадукты, карысныя для здароўя, заўважыла BGmedia.

Дзяўчына піша, што ў «Кароне» за ўсё заплаціла 440 рублёў: 140 за морапрадукты і 300 за ўсё астатняе. Гэта прадукты для аднаго дарослага і дваіх дзяцей. Муж працуе за мяжой.

На відэа дзяўчына паказвае макароны Barilla, філе індыка, дзве галёнкі індыка, курыныя крылцы, 1 кг мукі, два пачкі сыру «Брэст-Літоўск», тры пачкі тварагу, чатыры літры міндальнага малака для сябе, адзін літр звычайнага малака для дзяцей, глазураваныя сыркі, дзве ўпакоўкі тварожнага ёгурта Teos, дзве ўпакоўкі яек, мікразеляніну, хлеб, гатовыя катлеты для дзяцей, яшчэ два ёгурты для іх, чыпсы, зубную пасту і іншае.

@kristishveda Продуктовая закупка в Беларуси на семью из троих людей , один взрослый. Двое детей . Я занимаюсь спортом, поэтому основа закупки это качественный белок в виде мяса и морепродуктов . Рыба и говядина остались с прошлой закупки , крупы так же . Детям запеку голени и крылья, сама ем филе . Молоко обычно используем редко , под тому покупаем один тетрапак . Детям молочку особо не даю , покупаю штучно , на месяц им этого хватит . Останется докупить овощи домашние и можно спокойно жить . Как думаете , какая сумма продуктовой закупки вышла ? Пишите в комментариях , на верный ответ я напишу «верно» . В сторис показываю , что буду готовить из этих продуктов , подписывайся , отправляй +в директ и я вышлю бесплатно чек-лист «5 лучших рецептов выпечки» #закупкапродуктов #продуктоваязакупка #продуктоваякорзина ♬ оригинальный звук - Кристина

Акрамя гэтага, брэстаўчанка купіла два кілаграмы беланогіх крэветак, упакоўку мідый, мікразеляніну, два перцы, рознае печыва і прысмакі для дзяцей і сябе.

У подпісы да відэа дзяўчына адзначыла, што займаецца спортам, таму аснова яе закупкі — гэта якасны бялок у выглядзе мяса і морапрадуктаў. Рыба і ялавічына засталіся ў яе з мінулай закупкі, як і крупы.

«Дзецям запяку галёнкі і крылы, сама ем філе. Малако звычайнае выкарыстоўваем рэдка, таму купляем адзін тэтрапак. Дзецям малачко асабліва не даю, купляю адзінкава, на месяц ім гэтага хопіць. Застанецца дакупіць гародніну хатнюю і можна спакойна жыць», — патлумачыла дзяўчына.

Яна актыўна адказвае на каментары пад сваім відэа. Нехта напісаў, што выдаткавала 400 рублёў, а ежы на пару дзён. Аўтар відэа адказала так:

«Мяса хопіць на месяц, морапрадуктаў таксама. Апроч мяса, мы ямо кожны дзень рыбу і тварог/яйкі. Мяса — не толькі індычаціна, яшчэ ў харчаванні ялавічына, печань (гэта ёсць у маразілцы, не дакупляла). Рыба розная таксама ёсць. Выходзіць, што дакупляць трэба будзе яйкі, тварог, крупы, гародніну і нешта па дробязі».

Таксама яна дадала, што гэта не закупка на тыдзень ці месяц. 

«Гэта закупка таго, што скончылася. Не прымеркавана ні да тыдня, ні да месяца. Індычаціна і «морыкі» скончыліся, купіла. Менавіта іх хопіць на месяц, улічваючы, што ёсць шмат ялавічыны, печані, рыбы. Мы не толькі індычацінай харчуемся. Рацыён разнастайны».

Каментары13

  • wik
    14.09.2025
    на неделю хавциць ?
  • І смех і грэх
    14.09.2025
    Мыш, от.. Тае бяды! Пра калекцыю Ментусавай не напісалі ў газэце з рысункамі ужо няблага. А то як напішуць, то не захочаш і тых "моріков".
  • Лямпы сілкуюцца ад паходнай электрастанцыі.
    14.09.2025
    дзве пачкі сыру
    тры пачкі тварагу - пачакі
    мікразелень
    мікразелень, - мікразеляніва/мікразеляніна
    купляю адзінкава - штучна (адзінкавы - единичный)
    Выходзіць, што дакупляць - атрымаоўваецца, (выходзяць з аўтобуса)
    Мы не толькі індычкай сілкуемся. - харчуемся

    сілкавацца = ****подкрепляться***** пищею

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?16

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі, а таксама ў Крамлі пракаментавалі ўдар па Крымскім мосце9

«У цябе апошні дзень». Беларускі айцішнік перабраўся на Філіпіны, а там усё жорстка13

«Настаў час крыху адступіць». Сабаленка расказала, што заставалася за кадрам яе няўдалага сезона4

Ізраіль загрузіў мільёны фотаздымкаў у сістэму распазнавання твараў Amazon, каб сачыць за палесцінцамі7

У МУС расказалі, колькі працоўных мігрантаў прыехала ў Беларусь і колькі злачынстваў яны здзейснілі1

Як у кіно. У цэнтры Гродна 19‑гадовы хлопец з аднаго ўдару паваліў слуп13

Свет на парозе фінансавага абвалу, яшчэ больш агрэсіўны Трамп і небяспека для Тайваня. The Economist даў прагноз на 2027 год13

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?16

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць