БЕЛ Ł РУС

Школьнікам дазволілі рабіць да трох выпраўленняў у пісьмовых работах

10.03.2026 / 21:08

Nashaniva.com

Міністэрства адукацыі Беларусі ўнесла змены ў правілы ацэнкі пісьмовых работ школьнікаў па беларускай і рускай мовах, піша БелТА.

Раней любыя выпраўленні, якія рабіў вучань, аўтаматычна ўплывалі на адзнаку — яе зніжалі. Цяпер па новых нормах (пастанова Міністэрства адукацыі №43 ад 21 лютага 2026 года) дазваляецца зрабіць да трох выпраўленняў без зніжэння адзнакі. Калі вучань робіць тры і больш выпраўленняў у кантрольных або тэматычных самастойных работах, усе яны лічацца за адну памылку.

Ацэнка па гэтых прадметах выстаўляецца з улікам арфаграфічных і пунктуацыйных памылак: у напісанні слоў, пастаноўцы знакаў прыпынку, утварэнні формаў слоў і будове сказаў і словазлучэнняў. Галоўная мэта змен — стварыць умовы, у якіх вучні будуць адчуваць сябе ўпэўнена і не баяцца дапускаць памылкі.

Новыя нормы ўвайшлі ў дзеянне з 1 верасня 2025 года і распаўсюджваюцца на ўсе кантрольныя і тэматычныя самастойныя работы па беларускай і рускай мовах. Пры гэтым у іншых прадметах зніжэнне адзнакі за выпраўленні вучня не прадугледжанае.

Чытайце таксама:

Зімовыя канікулы ў школьнікаў у наступным годзе будуць 17 дзён

У беларускі не атрымалася прачытаць верш у падручніку для 2‑га класа. Ёй накідалі тысячы каментароў

Школу для дзяцей з псіхічнымі асаблівасцямі ў Мінску пераробяць у кадэцкае вучылішча. Да рэалізацыі ішлі 18 гадоў

Каментары да артыкула