Міністэрства адукацыі вызначыліся з фарматам школьных чвэрцяў і канікул на наступны год.

У 2026/2027 навучальным годзе для чвэрцяў вызнааныя наступныя тэрміны:
- першая — з 1 верасня па 31 кастрычніка;
- другая — з 9 лістапада па 24 снежня;
- трэцяя — з 11 студзеня па 20 сакавіка 2027 года;
- чацвёртая — з 29 сакавіка па 31 мая 2027 года.
Для вучняў дзявятых (дзесятых) — адзінаццатых (дванаццатых) класаў даты чацвёртай чвэрці іншыя — з 29 сакавіка па 25 мая 2027 года.
А вось даты канікул:
- восеньскія — з 1 па 8 лістапада 2026 года ўключна, адпачынак складзе 8 дзён;
- зімовыя — з 25 снежня па 10 студзеня 2027 года ўключна, на адпачынак будзе 17 дзён;
- вясновыя — з 21 па 28 сакавіка 2027 года ўключна, зноў 8 дзён адпачынку;
- летнія — з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2027 года, тут большасць школьнікаў зможа адпачыць 92 дні.
Для выпускнікоў дзявятых класаў летнія канікулы будуць карацейшыя — 81 дзень, з 12 чэрвеня па 31 жніўня 2027 года ўключна.
Вучні восьмых класаў кадэцкіх вучылішчаў, сувораўскага вучылішча, спецыялізаваных ліцэяў, вучні дзесятых класаў (акрамя спецыялізаваных па спорце класаў, вечаровых класаў, санаторных школ) змогуць адпачыць летам 87 дзён — з 6 чэрвеня па 31 жніўня 2027 года ўключна.
Для вучняў першага і другога класаў (у трэціх класах — для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці будуць дадатковыя зімовыя канікулы з 15 лютага па 21 лютага 2027 года ўключна. Дзеці будуць адпачываць 7 дзён.
Каментары