БелАЗ паказаў сваю новую машыну для абслугоўвання аэрапортаў
БелАЗ прадставіў новы аэрадромны буксіроўшчык БелАЗ-54011, прызначаны для працы ў аэрапортах. Ён можа транспартаваць самалёты масай ад 50 да 150 тон, такія як Airbus A320, A220 або Boeing 737, на кароткія дыстанцыі да телетрапаў і на больш далёкія — да месцаў стаянкі, тэхнічнага абслугоўвання ці рамонту, паведамляе прэс-служба прадпрыемства.
Машына мае поўны прывад і забяспечаная дызельным рухавіком з турбанадзіманнем магутнасцю 156 конскіх сіл (экалагічны клас «Еўра-3»). Без самалёта буксіроўшчык разганяецца да 30 км/г, з самалётам — да 12 км/г.
Адна з ключавых асаблівасцяў — сістэма рулявання з чатырма рэжымамі: толькі пярэднія колы, толькі заднія, сінхроннае кіраванне ўсімі коламі і крабавы рэжым (калі ўсе колы паварочваюцца ў адзін бок), што значна павышае манеўранасць на абмежаванай прасторы.
Буксіроўшчык таксама мае рэгуляванне счэпнай вагі ад 12 да 18 тон дзякуючы спецыяльнаму баласту, што дазваляе адаптавацца да розных умоў пакрыцця: сухі асфальт, вільготная ці абледзянелая паверхня.
Для камфорту аператара ў кабіне ўсталяванае пнеўматычна рэгуляванае сядзенне, чатыры камеры кругавога відэаназірання, святлодыёдная оптыка, клімат-кантроль і ўзмоцненая шумаізаляцыя. Гэта гарантуе бяспечную і зручную працу кіроўцы.
Чытайце таксама:
БелАЗ паказаў, як выглядае новы 50‑тонны бульдозер ФОТЫ
Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым