БЕЛ Ł РУС

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

12.03.2026 / 14:38

Nashaniva.com

Юрысту прысудзілі два гады калоніі, але так доўга трымалі ў СІЗА, што тэрмін скончыўся.

Аляксей Кубракоў

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага юрыста Аляксея Кубракова. Яго палічылі «кур’ерам Байсола» і прысудзілі 2 гады калоніі і 22500 рублёў штрафу.

Кубракова затрымалі ў кастрычніку 2024 года і бясконца доўга трымалі ў СІЗА — канчаткова яго асудзілі толькі месяц назад, 12 лютага 2026 года. За кошт такога працяглага знаходжання ў СІЗА яго тэрмін ужо скончыўся.

Разам з ім судзілі яшчэ трох чалавек.

Аднаму таксама далі 2 гады калоніі — хутчэй за ўсё, ён вызваліўся ў той жа дзень, што і Кубракоў.

Яшчэ два чалавекі атрымалі па 3 гады калоніі. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра пару — Сяргея Кардаша і Веру Кананенка. Імя Кардаша называлася ў тым жа сюжэце АНТ, дзе згадвалася і пра арышт Кубракова.

«Байсол» абвяргаў, што затрыманыя беларусы маюць дачыненне да арганізацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула