БЕЛ Ł РУС

За 5 гадоў у Беларусі адрамантуюць 500 мастоў

12.03.2026 / 16:41

Nashaniva.com

У Беларусі ў найбліжэйшыя пяць гадоў плануюць абнавіць каля 500 мастоў і пуцеправодаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.

Здымак ілюстрацыйны

Работы правядуць у рамках дзяржаўнай праграмы «Дарогі Беларусі», разлічанай да 2030 года. На яе рэалізацыю прадугледжана каля 19 мільярдаў рублёў. Праграма ўключае рамонт і рэканструкцыю 25 тысяч кіламетраў аўтамабільных дарог — гэта прыкладна ў паўтара раза больш, чым было зроблена ў папярэднюю пяцігодку.

Па словах намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Мінтранса Сяргея Лявончыка, такая праграма павінна стаць добрай асновай для мадэрнізацыі дарожнай сеткі краіны.

Сярод буйных праектаў — рэканструкцыя выездаў з Мінска ў межах другой кальцавой дарогі, а таксама працяг рэканструкцыі трасы М3, якая злучае сталіцу з Віцебскам.

Усяго ў Беларусі налічваецца больш за 5 тысяч мастоў і пуцеправодаў: каля 2,3 тысячы знаходзяцца на рэспубліканскіх дарогах, амаль 3 тысячы — на мясцовых. Прыкладна 500 з іх плануюць абнавіць у найбліжэйшыя гады.

Акрамя таго, цяпер у краіне ідзе падрыхтоўка дарог да цёплага сезона: наносяць разметку і ліквідуюць дэфекты пакрыцця. 

Чытайце таксама:

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства

Падземны пераход пад галоўным скрыжаваннем Мінска ўтрымліваюць падпоркамі. Ці ёсць тут небяспека для людзей?

На МКАД пачалі рэканструкцыю аднаго з мастоў

Аднавілі мост там, дзе яго не магло быць, бо не змаглі знайсці яго рэальнае месца. Што за рэстаўрацыя адбываецца ў Жылічах?

Каментары да артыкула