БЕЛ Ł РУС

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі

12.03.2026 / 19:47

Nashaniva.com

Галоўнае нафтагазавае прадпрыемства Саудаўскай Аравіі Saudi Aramco вядзе перамовы з украінскімі вытворцамі беспілотнікаў аб закупцы дронаў-перахопнікаў для абароны нафтапрамысловай інфраструктуры ад атак з дапамогай БПЛА, паведамляе The Wall Street Journal.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Getty Image

Паводле інфармацыі крыніц выдання, гаворка ідзе мінімум пра дзве кампаніі — SkyFall і Wild Hornets, якія выпускаюць беспілотнікі-перахопнікі. Гэтыя апараты прызначаныя для фізічнага знішчэння варожых БПЛА альбо шляхам прамога тарану, альбо падрыву побач з цэллю.

Aramco імкнецца заключыць здзелкі як мага хутчэй, апярэджваючы інтарэсы дзяржаўных структур Саудаўскай Аравіі і рэгіянальных канкурэнтаў, уключаючы Катар.

Акрамя перахопнікаў, абмяркоўваюцца сродкі радыёэлектроннай барацьбы ад кампаніі Phantom Defense, здольныя глушыць каналы кіравання і навігацыі ворагаў.

Калі пагадненні будуць дасягнутыя, украінскія тэхналогіі могуць стаць часткай сістэмы абароны нафтапрадпрыемстваў і перапрацоўчых комплексаў Саудаўскай Аравіі.

Чытайце таксама:

Украіна прапаноўвала ЗША тэхналогіі процідзеяння іранскім беспілотнікам. Тыя не зацікавіліся, цяпер лічаць гэта «найбольшым промахам»

За тыдзень вайны з Іранам краіны Блізкага Усходу выкарысталі больш ракет Patriot, чым атрымала Украіна за чатыры гады вайны

Зяленскі прапанаваў краінам Блізкага Усходу памяняцца з Украінай: ракеты для Patriot на ўкраінскія дроны-перахопнікі

Каментары да артыкула