Свет1414

Украіна прапаноўвала ЗША тэхналогіі процідзеяння іранскім беспілотнікам. Тыя не зацікавіліся, цяпер лічаць гэта «найбольшым промахам»

Каля сямі месяцаў таму ўкраінскія ўлады прапаноўвалі Злучаным Штатам свае правераныя ў баях тэхналогіі для знішчэння іранскіх дронаў-камікадзэ. Аднак Белы дом, як паведамляе Axios, тады адмахнуўся: «Гэта Зяленскі ў сваім стылі».

Уладзімір Зяленскі і дрон-камікадзэ «Шахед». Фота Офіса прэзідэнта Украіны

Падчас закрытай сустрэчы ў Белым доме 18 жніўня мінулага года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў прэзідэнту Трампу беспілотнікі-перахопнікі. Гэта разглядалася як спосаб умацаваць сувязі і, паводле слоў аднаго з чыноўнікаў, выказаць падзяку за падтрымку ЗША ў змаганні з расійскай агрэсіяй.

Як сцвярджае Axios, украінскі бок нават падрыхтаваў прэзентацыю ў PowerPoint для амерыканскіх чыноўнікаў, на якой была паказаная карта Блізкага Усходу і змешчана прарочае папярэджанне: «Іран удасканальвае канструкцыю свайго беспілотніка-камікадзэ «Шахед».

У прэзентацыі прапаноўвалася ідэя стварэння «вузлоў барацьбы з беспілотнікамі» ў Турцыі, Іарданіі і дзяржавах Персідскага заліва, дзе размешчаныя базы ЗША, каб супрацьстаяць пагрозе з боку Ірана і яго памагатых.

«Мы хацелі пабудаваць «сцены з дронаў» і ўсё неабходнае, напрыклад, радары і гэтак далей», — цытуе выданне словы неназванага ўкраінскага чыноўніка.

Украінскі бок падышоў да прапановы прагматычна, аформіўшы яе як бізнэс-партнёрства ва ўлюбёным Трампу стылі the art of the deal: Украіна дае ноу-хау і стварае працоўныя месцы ў ЗША. У прэзентацыі адзначалася, што Кіеў можа дапамагчы стварыць да 20 мільёнаў адзінак зброі, каб забяспечыць амерыканскае дамінаванне ў сферы беспілотнікаў.

Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі. 18 жніўня 2025 года. Фота: Alex Wong / Getty Images

У абмен на наданне ЗША доступу да сваёй вытворчасці дронаў і сістэм барацьбы з імі, а таксама да ноу-хау, Украіна прасіла магчымасць купляць амерыканскую зброю.

«Наша праблема — у абаротным капітале. Нашы рэсурсы дазвалялі нам вырабляць толькі 50% ад таго, што мы можам. Таму мы хацелі, каб ЗША інвеставалі астатнія 50% і мелі долю ў вытворчасці», — адзначыў украінскі чыноўнік і дадаў:

«На той сустрэчы… у жніўні Трамп папрасіў сваю каманду папрацаваць над гэтым, але гэта нічым не скончылася».

Амерыканскі чыноўнік, які бачыў прэзентацыю, пацвердзіў выданню, што каманда Зяленскага паказвала яе адміністрацыі. Паводле яго слоў, некаторыя ў адміністрацыі Трампа скептычна паставіліся да Зяленскага, лічачы яго празмерным «самапіяршчыкам» з краіны-сатэліта, якая не карыстаецца дастатковай павагай у Вашынгтоне.

«Мы падумалі, што гэта Зяленскі ў сваім стылі. Нехта вырашыў не купляцца на гэта», — сказаў чыноўнік.

У мінулы чацвер ЗША афіцыйна звярнуліся да Зяленскага па дапамогу ў барацьбе з дронамі, паведамляе The New York Times. А ў пятніцу ЗША абвясцілі пра планы разгортвання ўласнай супрацьдронавай сістэмы Merops на фоне нараканняў арабскіх саюзнікаў ЗША на атакі дронаў.

Выданне заўважае, што адзін з чыноўнікаў назваў амерыканскі адказ на іранскія дроны «расчароўваючым». Іншы прызнаў, што ўкраінскія дроны прыдаліся б, калі б былі разгорнутыя раней, хоць і назваў амерыканскія паказчыкі на тэатры ваенных дзеянняў «выдатнымі».

У Белым доме заяўляюць, што аперацыя праходзіць паспяхова, а колькасць атак знізілася на 90%. Тым не менш, патрэба ў новых тэхналогіях настолькі высокая, што нават сыны Трампа ў панядзелак абвясцілі пра новае камерцыйнае прадпрыемства па пастаўках украінскіх тэхналогій для дронаў Пентагону.

Як адзначае выданне са спасылкай на двух амерыканскіх чыноўнікаў, ігнараванне прапановы Украіны ў жніўні можа быць адным з найбуйнейшых тактычных пралікаў адміністрацыі Трампа.

Танныя іранскія «Шахеды» сталі прычынай гібелі сямі амерыканскіх вайскоўцаў. Амерыканскім сілам даводзілася траціць мільёны даляраў на дарагія ракеты для перахопу дронаў, якія каштуюць усяго ад 20 да 50 тысяч даляраў. Украінскія ж перахопнікі каштуюць нашмат танней.

«Калі і была тактычная памылка ці промах, якія мы дапусцілі напярэдадні гэтай [вайны ў Іране], дык вось ён», — прызнаў амерыканскі чыноўнік.

Каментары14

  • Плюшкі Карлсана
    10.03.2026
    Тыповы імперскі снабізм: а чаго гэтыя туземцы могуць. Так рашнз пагарэлі з Украінай, а цяпер ЗША. Амерыканцы і не сачылі асабліва за вайной ва Украіне, куды ім, белым людзям, фу. А Іран сачыў і аднаўляў тэхналогіі. А цяпер выявілася, што сучасную вайну можа весці толькі Украіна, Расія і крыху Іран, які хутка вучыцца. Кушайце, гаспадзін Трамп, не абляпайцесь.
  • Бгг here we go again
    10.03.2026
    "У мінулы чацвер ЗША афіцыйна звярнуліся да Зяленскага па дапамогу ў барацьбе з дронамі, паведамляе The New York Times."
    - Dear ChatGPT, is it true that the US had asked Ukraine for help dealing with Iranian drones? Is there a single proof by a US official?
    - Short answer: No — there is no clear public statement from a U.S. official confirming that the U.S. asked Ukraine for interceptor drones.
    So far, the claim comes primarily from Ukrainian officials, especially Volodymyr Zelenskyy.
    Все. Как. Обычно.
  • О, знайшоў каму верыць
    10.03.2026
    У яго яшчэ данныя не абнавіліся. Ён яшчэ пра гэта не ведае, бо яму не "скармілі".

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць