БЕЛ Ł РУС

ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з расійскай нафты

12.03.2026 / 20:17

Nashaniva.com

Міністр энергетыкі ЗША Крыс Райт у эфіры тэлеканала CNN заявіў, што чуткі пра магчымую адмену санкцый з расійскай нафты на фоне крызісу ў Персідскім заліве не адпавядаюць рэчаіснасці.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Stringer/Anadolu via Getty Images

«Расія не атрымлівае змякчэння санкцый. Уся нафта знаходзіцца на суднах і чакае чаргі на разгрузку ў Кітаі. Гэта проста мера, каб паскорыць паступленне на перапрацоўчыя заводы — яна накіруецца на НПЗ Індыі замест кітайскіх», — сказаў Крыс Райт.

Міністр таксама адзначыў, што ЗША выкарыстоўваюць падобныя прагматычныя меры, каб пераадолець некалькі тыдняў напружанасці ў энергазабеспячэнні, і адміністрацыя арыентуецца на вынік.

Ён не падтрымаў прагнозы аб магчымым росце кошту нафты да 200 даляраў за бараль з-за перакрыцця Армузскага праліва.

Райт дадаў, што ў будучыні ЗША таксама могуць адмовіцца ад паставак узбагачанага ўрану з Расіі.

Раней ЗША далі Індыі часовы дазвол на закупку расійскай нафты: на працягу месяца Нью-Дэлі можа набываць сыравіну, якая ўжо загружаная ў танкеры.

Чытайце таксама:

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль

Расійскі ўрад збіраецца зрэзаць 10% бюджэту

Міжнароднае энергетычнае агенцтва прапанавала грунтоўна залезці ў нафтавыя рэзервы

Нафтавы «запасны праход»: ад энергетычнага калапсу свет ратуюць усяго два трубаправоды

Каментары да артыкула