Свет55

Расійскі ўрад збіраецца зрэзаць 10% бюджэту

Расійскі ўрад абмяркоўвае магчымасць скарачэння выдаткаў федэральнага бюджэту з-за падзення даходаў і росту дэфіцыту. Паводле крыніц Reuters, выдаткі могуць быць зменшаныя прыкладна на 10% па большасці артыкулаў, акрамя абаронных і так званых «абароненых» выдаткаў, у тым ліку сацыяльных. Канчатковае рашэнне будзе залежаць ад сітуацыі з цэнамі на нафту.

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін. Фота: Dmitry Astakhov, Sputnik, Government Pool Photo via AP

Па словах адной з крыніц, Міністэрства фінансаў ужо паведаміла галоўным распарадчыкам бюджэтных сродкаў пра неабходнасць скарачэння выдаткаў, і цяпер ведамствы вырашаюць, што менавіта можна скараціць. Найперш могуць пацярпець «неабавязковыя» выдаткі — напрыклад, новыя будаўнічыя праекты, рамонт дарог або іншыя інфраструктурныя работы.

За студзень—люты федэральны бюджэт Расіі быў выкананы з дэфіцытам 3,5 трыльёнаў рублёў (каля 44,17 мільярда даляраў). Даходы склалі 4,76 трыльёна рублёў (60,08 мільярда даляраў), у той час як выдаткі — 8,21 трыльёна (103,62 мільярда даляраў). Паступленні ад нафты і газу ўпалі на 47% і дасягнулі мінімуму з часоў пандэміі — каля 400 мільярдаў рублёў (5,05 мільярда даляраў) у кожным з двух месяцаў. Агульныя даходы бюджэту скараціліся на 11%, нягледзячы на павышэнне ПДВ і падаткаў для малога бізнэсу.

На фоне канфлікту вакол Ірана цэны нафты часова выраслі: Brent даходзіла да 119 даляраў за бараль, а расійская Urals — да 75 даляраў. Аднак эксперты лічаць такі рост нестабільным і мяркуюць, што выдаткі ўсё адно давядзецца аптымізаваць.

У бюджэце на 2026 год запланаваныя выдаткі на суму 44,1 трыльёна рублёў (556,61 мільярда даляраў). З іх 12,9 трыльёна (162,84 мільярда даляраў) павінны пайсці на «абарону», а разам з выдаткамі на бяспеку — 16,84 трыльёна рублёў (212,57 мільярда даляраў), або каля 38% усяго бюджэту.

Паводле ацэнак аналітыкаў, фактычныя даходы могуць аказацца на 3 трыльёны рублёў (37,87 мільярда даляраў) меншымі за запланаваныя. Калі сярэдняя цана нафты складзе каля 50 даляраў за бараль, расійскі бюджэт можа недаатрымаць 2 трыльёны рублёў (25,25 мільярда даляраў) нафтагазавых даходаў і яшчэ каля 1 трыльёна (12,62 мільярда даляраў) па іншых падатках. У выніку дэфіцыт можа вырасці да 6,8 трыльёна рублёў (85,83 мільярда даляраў).

Аналітыкі адзначаюць, што расійскае Міністэрства фінансаў можа адносна бязбольна скараціць каля 1 трыльёна рублёў (12,62 мільярда даляраў) — менавіта столькі складаюць выдаткі, якія пакуль не размеркаваныя па канкрэтных артыкулах.

Каментары5

  • правильно товарищи
    12.03.2026
    Правильно, перестаём лечится, учится, живём с порванными трубами и кабелями, разбитыми дорогами, становимся (уже стали) дурными и пьяными и воюем, воюем, воюем до последнего, так называемого, русского....
  • так точно
    12.03.2026
    Не жили нормально и нечего начинать.....
  • Ёсік
    12.03.2026
    правильно товарищи, усё роўна будзе - пуцін робіць усё правільна. Дарагой УУ, дапамажыце, асфальту няма, губернатар не чухаецца. Расейскае насельніцтва мазахісты.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць