У Маскве махляры пераканалі 20‑гадовую дзяўчыну пайсці забіць жанчыну
У Маскве 20‑гадовая Лізавета М. паспрабавала забіць жанчыну, выконваючы інструкцыі махляроў, паведамляе тэлеграм-канал Shot.
Студэнтку пераканалі, што яна нібыта супрацоўнічае з сілавымі структурамі і ўдзельнічае ў «спецыяльных аперацыях» па выяўленні «іншаземных агентаў». 14 сакавіка яны далі ёй заданне забіць 59‑гадовую Галіну Н.
Каб выканаць заданне, дзяўчына ўзяла пярцовы балончык, малаток і стужку і пайшла да дому ахвяры. Калі гаспадыня адчыніла дзверы, нападніца распыліла балончык і паспрабавала ўдарыць яе малатком. Аднак умяшаліся сваякі жанчыны — яны змаглі спыніць напад і ўтрымлівалі дзяўчыну да прыезду паліцыі.
Цяпер яе затрымалі, праводзяцца экспертызы і вывучаецца тэлефон. Заведзена крымінальная справа за замах на забойства, учынены групай асоб па папярэдняй змове.