БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Ірана пацвердзіў гібель міністра разведкі

18.03.2026 / 18:49

Nashaniva.com

Паводле заявы прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна, міністр разведкі краіны Ісмаіл Хаціб сапраўды забіты. Раней пра гэта паведамілі ў кіраўніцтве арміі Ізраіля. 

Ісмаіл Хаціб

«Подлае забойства маіх дарагіх калег Ісмаіла Хаціба, Алі Ларыджані і Азіза Насірзадэ разам з некаторымі членамі іх сем’яў і суправаджаючымі пагрузіла нас у жалобу. Выказваю спачуванні вялікаму народу Ірана ў сувязі з пакутніцкай гібеллю двух членаў кабінета, сакратара Вышэйшай рады нацыянальнай бяспекі, вайсковых камандзіраў і байцоў «Басідж». Я ўпэўнены, што іх шлях будзе працягнуты з яшчэ большай цвёрдасцю», — напісаў Пезешкіян у сацсетцы X.

Ісмаіл Хаціб займаў пасаду міністра разведкі з 2021 года і кіраваў галоўнай разведвальнай структурай краіны. Раней ён таксама працаваў у сілавых органах і, паводле паведамленняў, удзельнічаў у падаўленні пратэстаў у Іране.

Алі Ларыджані, таксама згаданы Пезешкіянам — сакратар Вышэйшай рады нацыянальнай бяспекі Ірана, пра гібель якога паведамлялася ўчора. Міністр абароны Ірана Азіз Насірзадэ загінуў яшчэ ў самы першы дзень пачатку вайны, 28 лютага.

Чытайце таксама:

Іран нанёс удары па Ізраілі, абвясціўшы іх помстай за забойства Алі Ларыджані

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Іранскія СМІ апублікавалі запіску ад Алі Ларыджані

У Ізраілі заявілі пра намер забіваць любога іранскага высокапастаўленага дзеяча

Каментары да артыкула