БЕЛ Ł РУС

Беларускі аўтар лінейкі «Сябры» запусціў у Расіі вытворчасць віскі з грэчкі

18.03.2026 / 19:32

Nashaniva.com

Беларус Дзмітрый Зяненка, які ствараў для кампаніі «Белвінгруп» лінейку моцнага алкаголю «Сябры», а для казахстанскага працадаўцы — аналаг такайскага віна, узначаліў расійскую вінакурню «Крутаяр», піша выданне «Белорусы и рынок».

Дзмітрый Зяненка. Фота: sb.by

Праект быў запушчаны ў 2025 годзе і разлічаны на вытворчасць не менш за 1 мільёна дал віскавых дыстылятаў. У яго межах на мінулым тыдні была запушчаная лінія па вытворчасці грэцкага віскі, піша выданне «Деловой Петербург». Грэчку для маштабавання бізнэсу збіраюцца вырошчваць на арандаваных землях у Краснадарскім і Стаўрапольскім краях.

«Першая Руская Вінакурня Крутаяр» — прадпрыемства, створанае холдынгам Ladoga на базе набытага ў 2024 годзе «Цэнтр Прадукту» ў Будзёнаўску Стаўрапольскага края.

Холдынг Ladoga уваходзіць у топ-10 найбуйнейшых у Расіі вытворцаў і дыстрыб'ютараў алкаголю. Яго галоўныя магутнасці знаходзяцца ў Санкт-Пецярбургу.

Чытайце таксама:

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на 20 мільёнаў. Дэталі схемы

Банкір Цырто: чалавек складанага лёсу або падсадная качка для важных арыштантаў у «амерыканцы»? Сталі вядомыя новыя падрабязнасці

Вядомы бізнэсмен прасіў Польшчу зняць з яго забарону на ўезд у Шэнгенскую зону

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Каментары да артыкула