У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла
Уладзімір Канонік, мастак-скульптар з Фаніпаля, які працуе з металам, зрабіў для прадпрыемства «Стоўбцыгазбуд» сімвалічную кампазіцыю, якая адсылае да фрэскі Мікеланджэла «Стварэнне Адама». У аснове — труба, што «лунае», і дзве рукі, якія цягнуцца адна да адной. «Паветраны» арт-аб’ект важыць больш за тону, паведамляе «Мінская праўда».
Фота: «Мінская праўда»
«Гэты манумент увасабляе нябачную, але жыццёва важную нітку, якую мы працягваем у дамы людзей, прыносячы цяпло і ўтульнасць, — расказвае дырэктар ТАА «Стоўбцыгазбуд» Яўген Бардзіян. — Для прадпрыемства гэта не проста арт-аб’ект, а даніна павагі рукам майстроў і напамін пра тое, што энергія стварэння — галоўная рухальная сіла нашага горада, раёна і краіны».
Гэтая інсталяцыя ад Уладзіміра Каноніка стала ў Стоўбцах ужо трэцяй. Першая яго работа, — капітан Урунгель на запраўцы пры ўездзе ў Стоўбцы — ужо не першы год сустракае і праводзіць гасцей горада. Таксама ён паставіў альтанку ў двары таго ж прадпрыемства «Стоўбцыгазбуд».
Чытайце таксама:
Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»
У Стоўбцах паставілі помнік танку 1973 года для ўшанавання «подзвігу Вялікай Айчыннай»