Пад Гроднам прадаюць плантацыю буякоў разам з фермерскай гаспадаркай
Аб’ект знаходзіцца каля вёскі Вярхполле Гродзенскага раёна. Гэта ўжо дзейны бізнэс: на плантацыі ёсць плоданосныя кусты і ўся неабходная інфраструктура, таму новы ўладальнік зможа атрымліваць прыбытак амаль адразу, без чакання некалькіх гадоў, як пры закладцы новай плантацыі, піша Blizko.by.
Агульная плошча — каля 42 гектараў. Там растуць прыкладна 40 тысяч кустоў буякоў і яшчэ 10 тысяч саджанцаў. Пры гэтым ёсць магчымасць значна пашырыць вытворчасць — высадзіць яшчэ да 40 тысяч кустоў.
Усё абсталявана для працы: ёсць кропельнае арашэнне (з трох свідравін), халадзільная камера і два трактары.
Прадаюць гаспадарку па асабістых прычынах. Кошт — каля 664 тысяч рублёў. Аўтар аб'явы лічыць, што гэта выгадная прапанова для гатовага аграбізнэсу.
Чытайце таксама:
На Камароўцы з'явіліся незвычайна буйныя дурніцы
«Гектар прыносіць каля $20 000». Буяковы фермер расказаў, як можна зарабіць на ягадах у Беларусі