БЕЛ Ł РУС

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным

25.03.2026 / 21:37

Nashaniva.com

Апытанні, арганізаваныя дзяржаўнымі службамі, сведчаць, што беларусы паступова адмаўляюцца ад тытуню — цяпер курыць толькі пятая частка дарослых жыхароў краіны, піша Thinktanks.pro.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У Беларусі, паводле апытанняў Нацыянальнага статыстычнага камітэта, працягваецца плаўнае зніжэнне спажывання тытуню. У 2025 годзе 21,2% дарослых беларусаў адказалі, што кураць. Гэта на паўпрацэнта менш, чым было годам раней, і амаль на 3 працэнтныя пункты менш за паказчык дзесяцігадовай даўніны.

Пры гэтым найбольш кураць у вёсках — 23,5% дарослага насельніцтва. З рэгіёнаў больш за ўсё курэнне распаўсюджана ў Магілёўскай вобласці — 24,3%, найменшы паказчык — на Гродзеншчыне (18,6%). У горадзе Мінску кураць 20,6% дарослых.

У групе моладзі ва ўзросце 16—19 гадоў у курэнні тытуню прызналіся 3% апытаных — столькі ж, колькі і ў папярэднім годзе. За дзесяцігадовы перыяд адбыўся радыкальны абвал гэтага паказчыка — у 2016 годзе тытунь яшчэ спажывала 12% юнацтва. Пераломным стаў наступны за ім 2017 год, калі паказчык упаў удвая — пасля чаго працягнулася плаўнае зніжэнне з выхадам у апошнія гады на плато.

Чытайце таксама:

Мінскі старшакласнік трымаў у гаражы тысячу вэйпаў на продаж

«Часам хочацца напіцца, каб галава круцілася». Турчын прынёс Лукашэнку на нараду бляшанку снюсу

Бег, хадзьба, сілавыя трэніроўкі? Навукоўцы адказалі, у чым сакрэт даўгалецця

Навукоўцы даказалі, што кожны прадукт з нікацінам забівае сэрца — навамодныя паўчы і вэйпы таксама

Каментары да артыкула